Татраўскі музей

From Wikipedia, the free encyclopedia

Татраўскі музейmap
Remove ads

Татраўскі музей імя Цітуса Халубінскага (польск.: Muzeum Tatrzańskie im. dra Tytusa Chałubińskiego) — музей, які знаходзіцца ў горадзе Закапанэ, Малапольскае ваяводства, Польшча. Зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры музеяў  (руск.). Музей размяшчаецца па адрасе: вуліца Крупуўкі, 10. Музей экспануе прадметы, звязаныя з гісторыяй, матэрыяльнай і культурнай жыццём гістарычна-этнаграфічных рэгіёнаў Падгалле, Спіш і Арава. Музей названы імем польскага лекара і этнографа Цітуса Халубінскага  (руск.).

Хуткія факты Татраўскі музей, Заснаваны ...
Thumb
Фрагмент этнаграфічнай выставы
Remove ads

Гісторыя

Ініцыятарам стварэння музея ўзнікла сярод паслядоўнікаў польскага лекара, грамадскага дзеяча і краязнаўцы Тытуса Халубінскага (1820—1889). У 1888 годзе імі было заснавана Таварыства музея імя Тытуса Халубінскага. Мэтай гэтага таварыства стаў збор батанічных, геалагічных, этнаграфічных і заалагічных матэрыялаў, звязаных з Татрамі. Таварыствам стала збірацца бібліятэка. Першая экспазіцыя была выстаўлена ў 1889 годзе ў Закапанэ ў неіснуючым цяпер доме на вуліцы Крупуўкі. У канцы XIX стагоддзя музей сфармаваў багатую калекцыю этнаграфічных матэрыялаў.

У 1892 годзе па праекце варшаўскага архітэктара Ёзэфа Піуса Дзеконскага было пабудавана паяшканне для музея. У гэтым жа годзе ў будынку была размешчана калекцыя, сабраная Таварыствам імя Тытуса Халубінскага. Да 1911 г. актыўнасць Таварыства імя Тытуса Халубінскага значна скарацілася і музейная калекцыя амаль не папаўнялася. У 1913 годзе пачалося будаўніцтва новага памяшкання для музея, якое завяршылася ў 1920 годзе. У 1922 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё новага музейнага дома на вуліцы Крупуўкі, 10.

У канцы 20-х гадоў XX стагоддзя ў музеі сфармаваліся аддзелы сучаснага мастацтва, рамесны аддзел і аддзел татраўскага перадгор'я. У перыяд паміж двума сусветнымі войнамі ў музеі была заснавана метэаралагічная станцыя. У гэты ж час музей стаў выдаваць навуковы штогоднік «Rocznik Podhalański».

Пасля Другой сусветнай вайны Татраўскі музей перайшоў ва ўласнасць дзяржавы і стаў займацца дзейнасцю па зборы інфармацыі і захаванні помнікаў культуры і прыроды. У гэты ж час навуковы калектыў стаў займацца палявымі работамі ў Подгаллі і ў музеі былі адкрыты мастацкі і гістарычны аддзелы. У 1954 годзе пасля стварэння Татраўскага нацыянальнага парку дзейнасць музея па вывучэнню і захаванню дзікай прыроды значна скарацілася.

У 70-е гады XX стагоддзя ў музеі быў адкрыты аддзел па ахове помнікаў.

Remove ads

Філіялы

У музеі дзейнічаюць чатыры філіяла ў Закапанэ і філіялы ў вёсках Хохлаў  (руск.), Чарна Гура, Юргаў  (руск.) і Лапушна:

  • Віла Каліба у Закапанэ (Музей закапанскага стылю імёны Станіслава Віткевіча) — першы будынак закапанскага стылю;
  • Галерэя Уладзіслава Хасіёра ў Закапанэ — музей мастацтва;
  • Галерэя мастацтва імя Уладзімежа і Ежы Кульчыцкіх у Закапанэ;
  • Музей Карнелія Макушынскага ў Закапанэ;
  • Музей Хохлаўскага паўстання ў Хохолуве;
  • Сядзіба Тэтмаераў ў вёсцы Лапушна;
  • Сядзіба Каркошаў ў вёсцы Чарна Гура;
  • Дом солтыса і пастухоўскія буданы  (руск.) ў Юргаве;
Remove ads

Літаратура

  • Józef Nyka, Tatry Polskie. Przewodnik, str. 51, Wydawnictwo TRAWERS, Latchorzew, 1998

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads