Віла Палагонія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віла Палагонія (італ.: Villa Palagonia) — адзін з самых мудрагелістых будынкаў Сіцыліі. Знаходзіцца ў горадзе Багерыя ў 15 кіламетрах ад Палерма.
Remove ads
Гісторыя

Віла будавалася з 1715 года па заказе Франчэска Фердынанда Гравіны-і-Крухільяс, пятага князя Палагоніі, па праекце архітэктара Тамаза Марыя Наполі. Адзін з першых помнікаў сіцылійскага барока. Найбольш вядома гратэскавымі скульптурамі чалавекападобных пачвар, якія ўпрыгожваюць сад і па якіх будынак завуць Вілай пачвар.
Віла ў мастацтве і літаратуры
Віла і скульптуры прыцягвалі шматлікіх падарожнікаў XVIII—XIX стст., уключаючы Гётэ і Дзюма.
У XX ст. віла і яе скульптуры зачароўвалі сюррэалістаў, ім прысвячалі эсэ Марыё Прац і Джавані Мак'я, Дачыя Мараіні і Дамінік Фернандэз. Іх пісаў Рэната Гутуза, фатаграфавалі Брасай (1962) і Фердынанда Шана (1977).
Шэраг сцэн фільма Мікеланджэла Антаніёні «Прыгода» (1960) зняты на віле Палагонія.
Remove ads
Літаратура
- Santapà F. Villa Palagonia a Bagheria. Palermo, Palma, 1968
- Arthaud Cl. Les palais du rêve. Paris: Arthaud; Paris Match, 1970
- Macchia G. Il principe di Palagonia: mostri, sogni, prodigi nelle metamorfosi di un personaggio. Milano: A. Mondadori, 1978
- Tedesco N. L’immago espressa, villa Palagonia: tra norma ed eccezione. Siracusa: Ediprint, 1986
- Hachet P. Psychanalyse d’un choc esthétique: La villa Palagonia et ses visiteurs. Paris: Harmattan, 2002
- Scaduto R. Villa Palagonia: storia e restauro. Bagheria: E. M. Falcone, 2007
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віла Палагонія
- Афіцыйны сайт Архівавана 25 ліпеня 2009. (італ.)
- Фатаграфіі Архівавана 16 жніўня 2010.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads