Вілем дэ Кунінг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вілем дэ Кунінг (нідэрл.: Willem de Kooning; 24 красавіка 1904, Ротэрдам — 19 сакавіка 1997, Лонг-Айленд) — мастак і скульптар другой паловы XX стагоддзя, адзін з лідараў абстрактнага экспрэсіянізму.
Яго бацькі, Леендэрт дэ Кунінг і Карнэлія Нобель, развяліся ў 1907 годзе, і дэ Кунінг жыў спачатку з бацькам, а затым з маці. Да 1924 года наведваў вячэрнія заняткі ў Ратэрдамскай Акадэміі. У 1926 годзе нелегальна выехаў у ЗША, на працягу наступных 70 гадоў жыў і працаваў у Нью-Ёрку. Сябраваў з Аршылам Горкі, які паўплываў на яго творчасць.
Індывідуальная манера дэ Кунінга склалася на мяжы 1930-х і 1940-х гг. пад уплывам Пікаса і Міро. У 1943 годзе ён ажаніўся з вядомай мастачкай Элен Фрыд. У 1950-я гады дэ Кунінг ідзе па шляху прымітывізацыі, распрацоўвае так званыя «фігуратыўныя абстракцыі».
З часам палотны дэ Кунінга напаўняюцца пейзажнымі матывамі, становяцца ўсё менш прадметнымі. Прыцягненне да наўмыснай дэкаратыўнасці пераважае ў працах яго позняга перыяду, ускладненага алкагалізмам і хваробай Альцгеймера. Нягледзячы на неадназначны характар творчасці дэ Кунінга, ён стаў першым мастаком, удастоеным Імператарскай прэміі.
У 2006 годзе яго трэцяя карціна з серыі «Жанчыны» была прададзена за 137,5 млн долараў, стаўшы другім паводле цаны творам мастацтва ў гісторыі (цяпер займае трэцяе месца)[11].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Swan A., Stevens M. de Kooning: An American Master — NYC: Alfred A. Knopf, 2004. — P. 4. — 731 p.
- Willem de Kooning
- Willem de Kooning — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- Swan A., Stevens M. de Kooning: An American Master — NYC: Alfred A. Knopf, 2004. — P. 25–45. — 731 p.
- Elderfield J. de Kooning: A Retrospective — MoMA, 2011. — P. 9. — 504 p. — ISBN 978-0-87070-798-8
- http://www.tate.org.uk/learn/online-resources/glossary/a/action-painters Праверана 20 жніўня 2015.
- https://www.tate.org.uk/art/art-terms/a/american-abstract-artists-aaa Праверана 18 кастрычніка 2018.
- The New York Times. November 18, 2006 . Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2017. Праверана 30 верасня 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads