Віленская харугва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віленская харугва
Remove ads

Віленская харугва, або харугва Віленскага ваяводства (польск.: Chorągiew wileńska) — геральдычны сцяг паспалітага рушэння Віленскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага.

Хуткія факты Віленская харугва, Зацверджаны ...
Thumb
Харугва ваяводства на паштоўцы 1918 года.

Апісанне

Харугва ўяўляла сабой двухбаковае прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру ў «трыццаці і пяці локцяў» з дзвюма касіцамі[1].

На пярэднім баку выяўлены герб Вялікага княства Літоўскага — «Пагоня» на белым шчыце, на адваротным — «Калюмны»[2][3].

«Пагоня» ў гербоўніку Каспера Нясецкага (1728) апісана наступным чынам[4]:

Муж збройны ў шышаку на белым кані, бегам быццам пушчаным, сядло на ім і чапрак чырвоны, аж да капытоў конскіх распасцёрты, з траякімі залатымі махрамі, у полі таксама чырвоным; у правай руцэ меч аголены, узняты ўверх, быццам для ўдару трымае; а злева, дакладней, на плячы яго шчыт, з двума залатымі крыжамі ў адзін злучанымі.

Б. Кёне ўдакладняе, што тым часам шчыт ў вершніка быў чырвонага колеру[5].

Remove ads

Гісторыя

Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ваяводства сталі і ваеннымі акругамі[6], якія фармавалі тэрытарыяльнае воінскае падраздзяленне — частку войска, «пры якой ёсць харугва (сцяг) або значок»[7].

Для яўнага адрознення ад каронных і пазначэння належнасці ваяводстваў да Вялікага княства Літоўскага, Статутам 1566 года было вызначана, што ўсе ваяводскія харугвы на пярэднім баку маюць выяву вялікакняжацкага герба «Пагоні»[8]. У 1564—1566 гадах усе ваяводствы атрымалі харугвы адзінага ўзору з дзяржаўнага скарбу. Вялікая харугва ваяводства ўяўляла сабой аднакаляровае прамавугольнае палотнішча ў «трыццаці і пяці локцяў» даўжынёй з дзвюма касіцамі[9].

Барташ Папроцкі паведамляе, што ў яго час (1584) Віленскае ваяводства ўжывала тры гербы[10]:

Віленскае [ваяводства] ўжывае [гербы:] мужа на кані белым у чырвоным полі, мядзведзя чорнага ў полі зялёным, і калюмны на чырвоным.

Падобныя харугвы мелі ўсе паветы Віленскага ваяводства, толькі павятовыя харугвы былі з адной касіцай[11].

Характэрнай рысай было выяўленне павятовага або ваяводскага герба разам з надпісам пра тэрытарыяльную належнасць харугвы[12].

Захавалася цэнтральная частка Троцкай харугвы часоў рэчыпаспалітаўска-маскоўскай вайны 1609—1618 гадоў, на якой пазначана імя караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы — Sigismundus III Dei gratia rex Poloniae magnus dux Lithuaniae.

Remove ads

Зноскі

  1. Niesiecki K. Herbarz Polski. Tom 1 — Lipsk: Wydanie Jana Nep. Bobrowicza, 1839 — S. 134
  2. Niesiecki К. Korona polska przy złotej wolności…. — Lwów, 1728. t.1. — 692 s.
  3. Кёне Б. В. О литовских гербах // Первый отчет археологическо-нумизматического общества в Санкт-Петербурге — СПб.: тип. Экспедиции заготовления Гос. бумаг, 1847 — С. 224
  4. Левко О. Н. Средневековые территориально-административные центры северо-восточной Беларуси: Формирование и развитие — Мн.: Беларуская навука, 2004. — C. 87 — ISBN 985-08-0602-8.
  5. Толковый словарь живого великорусского языка Владимира Даля 2-е издание, том 4, 1882 год.
  6. Bartosz Paprocki. Herby rycerstwa polskiego. — Kraków, 1584 — S. 917.
  7. Niesiecki K. Herbarz Polski. Tom 1 — Lipsk: Wydanie Jana Nep. Bobrowicza, 1839

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads