Вільгельм Буш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генрых Хрысціян Вільгельм Буш (ням.: Heinrich Christian Wilhelm Busch; 15 красавіка 1832, Відэнзаль — 9 студзеня 1908, Мехтхаўзен, цяпер у межах Зезена) — нямецкі паэт-гумарыст і малявальшчык. За свае папулярныя сатырычныя вершы ў малюнках лічыцца адным з заснавальнікаў коміксаў. Аўтар папулярных кніг для дзяцей «Макс і Морыц» і «Пліх і Плюх».
Акрамя ілюстрацый да сваіх твораў, Буш з'яўляецца аўтарам больш за тысячы карцін (пераважна невялікага фармату), напісаных алеем. Пры жыцці аўтара яны заставаліся малавядомымі, і былі выстаўленыя толькі пасля яго смерці. Большасць карцін напісаны ў экспрэсіянісцкай манеры.
Сын крамніка. Навучаўся ў Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў, а таксама ў Антверпене і Мюнхене.
Remove ads
Пераклады на беларускую мову
У выдавецтве «Юнацтва» у 1984-м годзе выйшла кніга «Макс і Морыц. Вясёлыя гісторыя ў малюнках і вершах» (Пер. з ням. А. Вольскі).
Зноскі
- RKDartists Праверана 28 студзеня 2025.
- Wilhelm Busch — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Digital Library for Dutch Literature — 1999. Праверана 17 верасня 2024.
- Catalog of the German National Library Праверана 21 мая 2023.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads