Дзюсельдорфская акадэмія мастацтваў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзюсельдорфская акадэмія мастацтваўmap
Remove ads

Дзюсельдорфская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (ням.: Staatliche Kunstakademie Düsseldorf) — акадэмія мастацтваў, навучальная ўстанова ў Дзюсельдорфе ў Германіі.

Хуткія факты Дзюсельдорфская акадэмія мастацтваў, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Акадэмія створана ў 1773 як Акадэмія жывапісу, архітэктуры і скульптуры пры пфальцграфе Нойбургскім на базе школы жывапісу, заснаванай у 1762 Ламбертам Краге. Падчас напалеонаўскіх войн значная частка калекцыі акадэміі была перавезена ў Мюнхен. Бурнае развіццё акадэмія атрымала пасля далучэння Дзюсельдорфа да Прусіі ў 1815 годзе, стаўшы каралеўскай акадэміяй мастацтваў. У сярэдзіне XIX стагоддзі акадэмія атрымала сусветную вядомасць, пачала прымаць вучняў з розных краін. У ёй утварылася «дзюсельдорфская школа» жывапісу.

У наш час у акадэміі навучаецца прыкладна 370 студэнтаў.

Remove ads

Кіраўнікі акадэміі

  • 1819—1824 — Петэр Іозеф фон Карнеліус
  • 1826—1859 — Вільгельм фон Шадаў
  • 1924—1933 — Вальтэр Кесбах (ням.: Walter Kaesbach)
  • 1945—1946 — Эвальд Матарэ (ням.: Ewald Mataré)
  • 1959—1965 — Ганс Швіперт (ням.: Hans Schwippert)
  • 1972—1981 — Норберт Крыке (ням.: Norbert Kricke)
  • 1988—2009 — Маркус Люперц (англ.: Markus Lüpertz)
  • c 2009 — Тоні Крэг (англ.: Tony Cragg)

Вядомыя студэнты і выкладчыкі

  • Андрэас Ахенбах
  • Освальд Ахенбах
  • Ёзэф Бойс
  • Арно Брэкер
  • Вільгельм Буш
  • Карл Вімар
  • Адольф Зель
  • Хрысціян Зель Старэйшы
  • Аўгуст Фрыдрых Зігерт
  • Вільгельм Зон
  • Карл Фердынанд Зон — з 1833 прафесар
  • Карл Рудольф Зон
  • Паўль Эдуард Рыхард Зон
  • Макс Енсен
  • Вільгельм Кампхаўзен
  • Яніс Кунеліс
  • Эмануэль Лойцэ (1816—1868) — нямецкі і амерыканскі мастак
  • Вільгельм Лембрук
  • Ота Мадэрзон
  • Зігмар Польке
  • Карл Ру
  • Ларс Хертэрвіг — студэнт з 1852 па 1854 год, вучыўся ў Ханса Гудэ.
  • Анры Фарні
  • Ансельм Феербах
  • Карл Янсен

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads