Вільгельм Вунт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вільгельм Вунт
Remove ads

Вільгельм Максіміліян Вунт (ням.: Wilhelm Maximilian Wundt; 16 жніўня 1832, Некараў каля Манхайма — 31 жніўня 1920, Гросботэн каля Лейпцыга) — нямецкі псіхолаг, фізіёлаг і філосаф, заснавальнік эксперыментальнай псіхалогіі.

Хуткія факты Вільгельм Вунт, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вывучаў медыцыну ва ўніверсітэтах Цюбінгенскім, Гайдэльбергскім і Берлінскім універсітэтах. Быў вучнем Г. Геймгольца. У 1857 годзе стаў выкладчыкам, а з 1864 — прафесарам Гайдэльбергскага ўніверсітэта. З 1874 года — прафесар філасофіі Цюрыхскага ўніверсітэта; у 1875—1917 — ардынарны прафесар філасофіі Лейпцыгскага ўніверсітэта (у 1889—1890 — яго рэктар). У 1879 годзе заснаваў у Лейпцыгскім універсітэце першую ў свеце лабараторыю эксперыментальнай псіхалогіі, дзе вывучаў час рэакцыі, утварэнне асацыяцый, увагу, пачуцці. У 1883 годзе заснаваў першы ў свеце часопіс па эксперыментальнай псіхалогіі «Філасофскія даследаванні».

Remove ads

Дзейнасць

Прадметам псіхалогіі разглядаў змест свядомасці.

Стварыў «трохмерную» тэорыю пачуццяў. Ён вылучаў тры часткі эмоцый: задавальненне-незадавальненне, спакой-узрушанасць, напружанасць-разрадка. Кожная элементарная эмоцыя мае спецыфічныя суадносіны гэтых уласцівасцей. Эмоцыі з падобнымі уласцівасцямі могуць аб'ядноўвацца. Акрамя таго, некаторыя сітуацыі нараджаюць цэлыя комплексы больш-менш розных эмоцый.

Remove ads

Зноскі

1. Wilhelm Wundt // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Wilhelm Wundt // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.

4. Вундт Вильгельм // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

5. Meischner-Metge A. (unspecified title) // (untranslated)Франкфурт-на-Майне: Peter Lang, 2003. — С. 156–166.

6. Матэматычная генеалогія — 1997.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads