Цюрыхскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цюрыхскі ўніверсітэт (ням.: Universität Zürich) — найбуйнейшы ўніверсітэт Швейцарыі, дзе ў цяперашні час навучаецца больш за 24 000 студэнтаў. Найбуйнейшым факультэтам з’яўляецца філасофскі, на якім вучацца прыкладна 48 % ад усіх студэнтаў.
Remove ads
Гісторыя

Універсітэт Цюрыха быў заснаваны ў 1833 годзе, калі тры каледжы — тэалогіі (заснаваны Ульрыхам Цвінглі ў 1525 годзе), права і медыцыны аб’ядналіся з толькі што створаным факультэтам філасофіі. Універсітэт Цюрыха быў адметны тым, што быў створаны ў рэспубліканскай дзяржаве без удзелу манарха або царквы. Адным з ініцыятараў з’яўлення ўніверсітэта быў гісторык і літаратуразнаўца Іаган Каспар фон Арэлі.
Remove ads
Факультэты
Цяпер ва ўніверсітэце Цюрыха дзейнічаюць наступныя факультэты:
- тэалогіі;
- права;
- эканомікі;
- медыцыны;
- ветэрынарны;
- філасофіі;
- матэматыкі і прыродазнаўчых навук.
Вядомыя выпускнікі
- Альберт Гейм, швейцарскі геолаг
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цюрыхскі ўніверсітэт
- Афіцыйны сайт
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads