Вільгельм IV (вялікі герцаг Люксембургскі)

вялікі герцаг Люксембурга (1905—1912) From Wikipedia, the free encyclopedia

Вільгельм IV (вялікі герцаг Люксембургскі)
Remove ads

Вільгельм IV (Вільгельм Аляксандр; 22 красавіка 1852 — 25 лютага 1912) — рэгент Вялікага герцагства з 4 красавіка 1902 г., Вялікі герцаг Люксембургскі з 17 лістапада 1905, старэйшы сын герцага Адольфа.

Вільгельм IV быў пратэстантам, як і ўсе з дому Насау. Ён жаніўся на Марыі Ганне Партугальскай, верачы, што ў каталіцкай краіны павінен быць каталіцкі манарх. З таго часу Вільгельм IV і астатнія герцагі Люксембургскія сталі каталікамі.

Пасля смерці яго дзядзькі, прынца Мікалая-Вільгельма ў 1905 годзе, адзіным легітымным прэтэндэнтам на прастол у Доме Насау стаў стрыечны брат Вільгельма, Георг Мікалай, народжаны ад марганатычнага шлюбу. І ў 1907 годзе ён прызначыў сваю старэйшую дачку Марыю-Адэлаіду спадчынніцай прастола. Яна стала першай кіруючай манархіняй у Люксембургу са смерці яе бацькі ў 1912 годзе да свайго адрачэння ў 1919 годзе, і была зменена сваёй малодшай сястрой, Шарлотай. Нашчадкі Шарлоты кіруюць Люксембургам дагэтуль.

Remove ads

Зноскі

  1. William IV // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Lundy D. R. Wilhelm IV von Nassau-Weilburg, Grand-Duc de Luxembourg // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads