Люксембургская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Люксембургская мова (уласн. найменне Lëtzebuergesch) — мова штодзённых зносін насельніцтва Люксембурга. З 1984 года — афіцыйная мова Вялікага герцагства Люксембург (нароўні з французскай і нямецкай). Код ISO 639-1 — lb, ISO 639-2 — ltz.
Remove ads
Ужыванне
Закон пра мову, зацверджаны 24 лютага 1984 года (арыгінал — на французскай мове):
- Артыкул 1. Нацыянальная мова Люксембурга — люксембургская.
- Артыкул 2. Тэксты законаў публікуюцца на французскай мове.
- Артыкул 3. Мовы адміністрацыі — па выбары люксембургская, нямецкая і французская.
- Артыкул 4. Запыты ў адміністрацыйныя органы: калі запыт будзе пададзены на люксембургскай, французскай або нямецкай мове, адміністрацыя па магчымасці павінна адказаць на мове запыту.
Remove ads
Пісьменнасць
Пісьменнасць люксембургскай мовы — на аснове лацінскага алфавіта. Адзіныя і абавязковыя правілы правапісу зацверджаны ўказам ад 10 кастрычніка 1976 года, невялікія змяненні ўнесены 30 ліпеня 1999 года.
Класіфікацыя
З’яўляецца мовай індаеўрапейскай сям’і (германскія мовы). Па нямецкай дыялекталогіі, мова класіфікуецца як заходнегерманская, сярэдненямецкая група (з’яўляецца падгрупай верхненямецкай).
За класіфікацыю люксембургскай як асобнай мовы сведчыць тое, што носьбіты стандартнай нямецкай (верхненямецкай — Hochdeutsch) як роднай адчуваюць вялікія цяжкасці ў разуменні люксембургскай гаворкі. Супраць — што няма выразнай моўнай мяжы люксембургскай з суседнімі нямецкімі дыялектамі.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Люксембургская мова
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads