Вільгельм I Гогенцолерн

кароль Прусіі (1861—1888) і імператар Германіі (1871—1888) From Wikipedia, the free encyclopedia

Вільгельм I Гогенцолерн
Remove ads

Вільгельм I (ням.: Wilhelm I. Friedrich Ludwig), (22 сакавіка 1797 — 9 сакавіка 1888) — германскі імператар (кайзер) з 18 студзеня 1871 года, рэгент прускага каралеўства з 7 кастрычніка 1858 года, кароль Прусіі з 2 студзеня 1861 года. Прускі генерал-фельдмаршал. Першы кіраўнік Германскай імперыі (Другога рэйха), якая ўзнікла пасля аб'яднання краіны.

Хуткія факты 7-ы кароль Прусіі, Папярэднік ...
Remove ads

Жыццё да прастола і ваенная кар'ера

Другі сын Фрыдрыха Вільгельма III, Вільгельм не лічыўся патэнцыйным спадчыннікам прастола, таму атрымаў абмежаваную адукацыю. Ён служыў у арміі з 1814 года, ваяваў супраць Напалеона, і быў па водгуках вельмі храбрым салдатам; 3 жніўня 1814 года быў узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-га класа. Ён таксама стаў цудоўным дыпламатам, удзельнічаючы ў дыпламатычных місіях пасля 1815 года. У 1848 годзе ён паспяхова здушыў паўстанне супраць яго старэйшага брата караля Фрыдрыха Вільгельма IV.

Remove ads

Прынц-рэгент

У 1857 Фрыдрых Вільгельм IV перанёс інсульт і стаў разумова недзеяздольны да канца жыцця. У кастрычніку 1858 г. Вільгельм стаў прынцам-рэгентам свайго брата.

Кароль і кайзер

2 студзеня 1861 Фрыдрых Вільгельм IV памёр, і Вільгельм узышоў на трон як Вільгельм I Прускі, каранаваўшыся ў Кёнігсбергу.

Ён успадкаваў канфлікт паміж каралём і ліберальным парламентам. Яго лічылі палітычна нейтральным чалавекам, паколькі ён умешваўся ў палітыку менш, чым яго брат. Ён, аднак, знайшоў кансерватыўнае вырашэнне канфлікту: прызначыў Ота фон Бісмарка прэм'ер-міністрам. Паводле прускай канстытуцыі, прэм'ер-міністр падпарадкоўваўся выключна каралю, а не парламенту. Бісмарк разглядаў працу на гэтай пасадзе як васальны абавязак у адносінах да сеньёра. Аднак менавіта Бісмарк рэальна кіраваў палітыкай, як унутранай, так і знешняй; некалькі разоў ён атрымліваў згоду Вільгельма, пагражаючы адстаўкай.

Thumb
Цырымонія абвяшчэння Вільгельма I імператарам у Версалі, карціна Антона Вернера

Пасля Франка-прускай вайны Вільгельм быў абвешчаны германскім імператарам 18 студзеня 1871 у Версалі, у палацы Людовіка XIV.

Thumb
Помнік Вільгельму I на мосце Гогенцолернаў у Кёльне

Пасля гэтай цырымоніі Паўночнагерманскі саюз (18671871) быў ператвораны ў Германскую імперыю (ням.: Deutsches Reich, «Нямецкі рэйх», 18711945).

Гэта Імперыя была федэратыўнай; імператар з'яўляўся главой дзяржавы і прэзідэнтам (першым сярод роўных) федэральных манархаў (каралі Баварыі, Вюртэмберга, Саксоніі, вялікія герцагі Бадэна і Гесэна і інш., у тым ліку сенаты свабодных гарадоў Гамбурга і Брэмена). Вільгельм прыняў тытул «Германскі імператар» неахвотна, ён аддаў перавагу б звацца «Імператарам Германіі», але гэты тытул не задавольваў федэральных манархаў.

У сваіх мемуарах Бісмарк апісваў Вільгельма як старамоднага, ветлівага і абыходлівага джэнтльмена і сапраўднага прускага афіцэра, з добрым цвярозым розумам, які, аднкак, паддаецца «жаночаму ўплыву».

Сям'я

У 1829 годзе Вільгельм ажаніўся з Аўгустай Саксен-Веймар-Эйзенахскай (18111890), дачкой вялікага герцага Карла-Фрыдрыха Саксен-Веймарскага і вялікай княгіні Марыі Паўлаўны. У гэтым саюзе нарадзілася двое дзяцей:

  • Фрыдрых III (18311888), наступны кароль Прусіі;
  • Луіза (18381923), у 1856 годзе выйшла замуж за Фрыдрыха I, вялікага герцага бадэнскага.

Помнікі Вільгельму I

Thumb
Помнік Вільгельму I перад Кёнігсбергскім замкам, праца Фрыдрыха Ройша 1894 года, пасля Другой сусветнай вайны пераплаўлены

Ніводнаму іншаму манарху не было ўзведзена столькі помнікаў, колькі Вільгельму I. Першая конная статуя тады яшчэ толькі караля Прусіі Вільгельма была створана берлінскім скульптарам Фрыдрыхам Драке ў 1867 г. Прускі інстытут помнікаў налічыў 63 скульптурныя статуі, якія адлюстроўваюць кайзера на кані, 231 — стоячы, 5 — седзячы і 126 бюстаў Вільгельма I.

Remove ads

Зноскі

  1. Mausoleum Charlottenburg: Königin Luises Tempel für die Ewigkeit Праверана 27 чэрвеня 2024.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads