Ордэн Чорнага арла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ордэн Чорнага Арла (ням.: Schwarzer-Adler-Orden) — вышэйшы прускі ордэн — заснаваны каралём Фрыдрыхам I па выпадку яго каранацыі 18 студзеня 1701 года. Адзін клас. Складаецца са знакаў: крыжа, зоркі і стужкі аранжавага колеру. Вялікі Крыж ордэна таксама насілі на залатым ланцугу.
Пасаду гросмайстрам займаў кароль; сыны караля станавіліся кавалерамі ордэна пры нараджэнні. З замежнікаў ордэн Чорнага Арла дараваўся гасударам і вышэйшым дзяржаўным саноўнікам; нямецкім падданым — за ваенныя і грамадзянскія заслугі. Знакі ордэна: светла-сіні васьміканцовы крыж з 4-ма чорнымі арламі ў вуглах і шыфрам FK на сярэднім шчыце, які надзяваўся на шырокай аранжавай стужцы праз плячо, і васьміканцовая сярэбраная зорка, з чорным арлом на аранжавым полі і дэвізам «Suum cuique».
Выява ордэна была размешчана на дзяржаўным гербе Германскай імперыі.
Remove ads
Знакі ордэна
- Зорка ордэна
- Знак ордэна на ланцугу
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
