Вілі Баўмейстэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вілі Баўмейстэр
Remove ads

Вілі Баўмейстэр (ням.: Willi Baumeister; 22 студзеня 1889, Штутгарт — 31 жніўня 1955, Штутгарт) — нямецкі мастак-абстракцыяніст і тэарэтык мастацтва.

Хуткія факты Вілі Баўмейстэр, Род дзейнасці ...
Remove ads

Жыццё і творчасць

Вілі Баўмайстар нарадзіўся ў Штутгарце ў сям’і камінара. Маці — Ганна Баўмейстэр — была дачкой мастака-дэкаратара; пад яе ўплывам Вілі пачаў маляваць у раннім дзяцінстве. З 1905 года вывучаў дэкаратыўнае мастацтва. У 1909 годзе паступіў у штутгарцкую Акадэмію мастацтваў, дзе навучаўся ў класе кампазіцыі ў Адольфа Хёльцэля. Тут ён пазнаёміўся з Оскарам Шлемерам, з якім яго надоўга звяжуць сяброўскія адносіны.

У 1911 годзе Баўмейстэр на працягу трох месяцаў вучыўся жывапісу ў Парыжы. Вярнуўшыся ў Штутгарт, ён адкрыў уласную студыю. Першая персанальная выстава адбылася ў 1912 годзе ў Цюрыху. У 1913 годзе Баўмейстэр удзельнічае ў «Першым Нямецкім Восеньскім салоне». На яго раннюю творчасць вялікі ўплыў аказаў жывапіс Сезана.

З лістапада 1914 па снежань 1918 года Вілі Баўмейстэр браў удзел у Першай сусветнай вайне. Пасля заканчэння вайны ён вярнуўся ў родны горад і завяршыў курс навучання ў Акадэміі. У 1919 г. ён стаў членам берлінскай Novembergruppe; у гэтым жа годзе, сумесна з Оскарам Шлемерам, заснаваў у Штутгарце групу «Üecht». У 1920 годзе мастак становіцца вядомы за межамі Германіі, у тым ліку дзякуючы кантактам з Фернанам Лежэ і Ле Карбюзье.

У 1919 годзе фарміруецца свой, арыгінальны мастацкі стыль, у якім вялікую ролю адыгрываюць рэльефныя, канструктывісцкія элементы. У сваіх працах гэтага перыяду — параўнальных з палотнамі Мохай-Надзя і іншых майстроў Баўхаўса — В. Баумайстэр шукаў злучныя ніткі паміж жывапісам і архітэктурай. Асабліва гэта адбілася ў яго геаметрычна пабудаваных працах «Сцянныя карціны» (Mauerbilder, 1919-23), якія ўяўлялі сабой рэльефныя каляровыя паверхні з грубай тэкстурай (мастак нярэдка прымешваў да фарбы пясок). Вучні: Петэр Брунінг, Герберт Шнейдэр.

Remove ads

Зноскі

1. Willi Baumeister

2. Willi BaumeisterOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118507559 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118507559 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads