Ласла Мохай-Надзь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ла́сла Мо́хай-Надзь (венг.: Moholy-Nagy László, імя пры нараджэнні — Ласла Вайс (венг.: Weisz László); 20 ліпеня 1895, Бачбаршад, Венгрыя — 24 лістапада 1946) — венгерскі скульптар, дызайнер, фотамастак.
Remove ads
Біяграфія і творчасць
Пасля таго, як бацька пакінуў сям'ю, выхоўваўся ў сям'і дзядзькі, юрыста па прафесіі. Атрымаў юрыдычную адукацыю. Першыя вершы апублікаваў у 1911. З 1915 ваяваў у аўстра-венгерскай арміі як артылерыйскі афіцэр, быў паранены на Рускім фронце ў 1917, пасля выздараўлення пакінуты ў рэзерве ў Будапешце. Пачаў наведваць мастацкую школу, пазнаёміўся з прадстаўнікамі будапешцкага авангарда (кубізм, экспрэсіянізм), удзельнічаў у некалькіх групавых выстаўках. Падтрымліваў Венгерскую савецкую рэспубліку, хоць ніякіх пасад пры ёй не займаў. У канцы 1919, пасля паражэння Венгерскай рэспублікі, бег у Сегед, адкуль пераехаў у Вену, затым у Берлін.
Працаваў пераважна ў Германіі (1920—1933) і ЗША (з 1937). У 1923—1928 прафесар «Баўгаўза». Сярод яго вучняў быў Іозеф Альберс.

Супрацоўнічаў з берлінскімі эксперыментальнымі тэатрамі (у прыватнасці, палітычным тэатрам Э. Піскатара). У 1934 эміграваў з нацысцкай Германіі ў Амстэрдам, у 1935 — у Лондан, у 1937 — у ЗША. У гітлераўскай Германіі яго творы фігуравалі на вядомай прапагандысцкай выстаўцы Дэгенератыўнае мастацтва ў 1937 годзе. У 1937 заснаваў т.зв. Новы «Баўгаўз» у Чыкага, якім кіраваў з 1939 да канца жыцця.
Памёр ад лейкеміі. Пахаваны на могілках Грэйсленд.
Remove ads
Творчасць
Зазнаў уплывы К. Малевіча і Л. Лісіцкага. У канцы 1910 — пачатку 1920-х гг. ствараў графічныя работы ў духу супрэматызму («На белым фоне», 1923, і інш.) і прасторавыя абстрактныя кампазіцыі («Пластыка ў нікелі», 1922, і інш.) У 1920-я гг. займаўся фотамастацтвам у галіне мантажу («Мілітарызм» і інш.) і партрэта («У. Маякоўскі» і інш.). Пазней даследаваў працэс формастварэння, выразныя магчымасці святла ў празрыстых і паўпразрыстых прасторавых канструкцыях, што знайшло практычнае выкарыстанне ў дызайне і светлавой рэкламе.
Remove ads
Зноскі
- László Moholy-Nagy
- László Moholy-Nagy // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Мохой-Надь Ласло // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- http://arch-pavouk.cz/index.php/architekti/1187-moholy-nagy-laszlo Праверана 7 мая 2023.
- Nieuwe Instituut Data Platform Праверана 20 мая 2024.
- Find a Grave — 1996. Праверана 27 чэрвеня 2024.
- Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- bauhaus.community Праверана 7 лютага 2025.
- https://id.iit.edu/about/ Праверана 28 красавіка 2021.
- http://americanabstractartists.org/current-members/past/ Праверана 20 кастрычніка 2018.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads