Вінніцкі трамвай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вінніцкі трамвай — сістэма электрычнага трамвая, якая дзейнічае ў горадзе Вінніца, Украіна.



Гісторыя
Рух электрычнага трамвая быў адкрыты ў Вінніцы 28 кастрычніка 1913 г. па маршруце «Вакзал — Жаночая гімназія». На лініі працавалі двухвосевыя двухбаковыя вагоны фірмы MAN. Адзін з такіх вагонаў цяпер адрэстаўраваны і знаходзіцца ў дэпо; часам, па святах ці ў якасці экскурсійнага, эксплуатуецца на лініі. Ёсць таксама макет, зроблены ў 2003 годзе ў гонар 90-годдзя трамвая ў якасці помніка, ён усталяваны каля трамвайнага дэпо.
У гонар 90-годдзя Вінніцкага трамвая быў усталяваны памятны знак у выглядзе каменнай памятнай дошкі, умацаванай на вялікім валуне.
Remove ads
Рухомы склад
Станам на 2010 год асноўнай адзінкай лінейнага рухомага складу з’яўляліся сучлененыя вагоны тыпу Tatra KT4. У мінулым у вялікай колькасці эксплуатаваліся таксама Tatra T4; цяпер большасць з іх перароблены пад службовыя рознага прызначэння ці спісаны. Захаваўся таксама вагон Gotha T57.
Восенню 2006 года муніцыпалітэт Цюрыха паведаміў, што Вінніцы будуць падораны 30 патрыманых трамваяў маркі Karpfen Be 4/4, якія раней працавалі ў Цюрыху. Швейцарцы забяспечылі дадаткова рамонтныя камплекты і расходныя матэрыялы, і нават транспарціроўку вагонаў у Вінніцы. Вагоны эксплуатуюцца на трамвайных шляхах горада з сярэдзіны 2007 года і ў выкарыстанні выявіліся не горшымі за вагоны тыпу Tatra KT4.
Remove ads
Маршруты
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах пададзены станам на 2010 год |
- 1. Чыгуначны вакзал — вул. Кірава — вул. Чырвонаармейская (у зваротным напрамку — вул. Фрунзэ) — вул. 50-годдзя Перамогі — плошча Перамогі — вул. Кацюбінскага — вул. Саборная — плошча Гагарына — вул. Пірагова — электрасетка
- 2. Барская шаша — Хмяльніцкая шаша — плошча Гагарына — вул. Пірагова — вул. Келецкая — Вішанька
- 4. Чыгуначны вакзал — вул. Кірава — вул. Чырвонаармейская (у зваротным напрамку — вул. Фрунзэ) — вул. 50-годдзя Перамогі — плошча Перамогі — вул. Кацюбінскага — вул. Саборная — плошча Гагарына — Хмяльніцкая шаша — Барская шаша
- 5. Электрасетка — вул. Пірагова — плошча Гагарына — Хмяльніцкая шаша — Барская шаша
- 6. Чыгуначны вакзал — вул. Кірава — вул. Чырвонаармейская (у зваротным напрамку — вул. Фрунзэ) — вул. 50-годдзя Перамогі — плошча Перамогі — вул. Кацюбінскага — вул. Саборная — плошча Гагарына — вул. Пірагова — вул. Келецкая — Вішанька
Раней таксама хадзілі маршруты «Барская шаша — Вішанька» і № 8 (Дом культуры «Зара» — Вішанька).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads