Уінчэстэр
горад у Англіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уі́нчэстэр (англ.: Winchester) — адміністрацыйны цэнтр графства Хэмпшыр у паўднёва-заходняй частцы Англіі. Станам на 2001 год, паводле даных перапісу, насельніцтва складала 41,420 чалавек.
Уінчэстэр — старажытная сталіца каралеўства Уэсекс і Англіі. Горад быў пабудаваны на месцы рымскага горада Вента Белгарум . Уінчэстэр знакаміты сваім кафедральным саборам , які з’яўляецца адным з найбуйнейшых сабораў Англіі. Яго будаўніцтва пачалося яшчэ ў часы Альфрэда Вялікага ў IX стагоддзі і было працягнута нарманамі, якія захапілі астравы.
На ўскрайку Старога Уінчэстэра стаяць разваліны замка: брама Вэст Гейт (West Gate) з Вялікай Залай (Great Hall), што была пабудавана ў 1234 годзе. Згодна з паданнем, менавіта ў гэтай зале за сталом караля Артура збіраліся рыцары круглага стала.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уінчэстэр
- Афіцыйны сайт
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads