Вірджынія

штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Вірджыніяmap
Remove ads

Вірджынія, Віргінія[3] (англ.: Commonwealth of Virginia) — садружнасць у складзе ЗША, якая мае правы штата. Фактычна, дзесяты штат у складзе ЗША, адзін з так званых Паўднёва-Атлантычных штатаў. Насельніцтва — 7,2 млн чалавек (12-е месца ў ЗША; даныя 2000 г.). Этнічны склад: афраамерыканцы — 19,6 %, немцы — 11,7 %, амерыканцы — 11,2 %, англічане — 11,1 %, ірландцы — 9,8 %. Сталіца — Рычманд, найбуйнейшы горад — Вірджынія-Біч, іншыя буйныя гарады — Алегзандрыя, Лінчберг, Норфалк, Ньюпарт-Ньюс, Портсмут, Хэмптан, Чэсапік.

Хуткія факты Вірджынія, Краіна ...
Remove ads

Афіцыйныя мянушкі: «Стары дамініён» (Old Dominion) і «Маці прэзідэнтаў» (Mother of Presidents). Афіцыйны дэвіз — «Так заўсёды будзе з тыранамі» (лац.: Sic semper tyrannis!).

Remove ads

Геаграфія

На ўсходзе прыбярэжная забалочаная раўніна. У сушу глыбока ўразаецца Чэсапікскі заліў і эстуарыі рэк. На захадзе невысокія горы Апалачы з хрыбтом Блу-Рыдж (каля 1743 м). У цэнтры — плато Підмант. Клімат умераны, цёплы і вільготны. Тэмпература зімой апускаецца да −9 °C, летам дасягае +38 °C. Гадавая сума ападкаў 800—1200 мм. На схілах гор хваёвыя і мяшаныя лясы.

Судовая сістэма і злачыннасць

Судовая сістэма Вірджыніі падзяляецца на чатыры асноўныя ўзроўні: Вярхоўны суд, Апеляцыйны суд, акруговыя суды і раённыя суды. Вярхоўны суд, які складаецца з галоўнага суддзі і 6 суддзяў, з'яўляецца судом апошняй інстанцыі ў штаце. У яго асноўныя абавязкі ўваходзіць перагляд рашэнняў, вынесеных судамі ніжэйшай інстанцыі, у тым ліку крымінальныя і грамадзянскія справы.[4]

У 2018 годзе ў Вірджыніі на кожныя 100 000 чалавек прыходзілася 200 гвалтоўных злачынстваў, у параўнанні з 380,6 на 100 000 па краіне. Усяго ў 2018 г. забойстваў: 391 (17 месца).[5]

Remove ads

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q637413'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q23766566'></a>
  2. арт. ВіргініяБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Remove ads

Літаратура

Loading content...

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads