Віс (востраў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віс (востраў)map
Remove ads

Віс (харв.: Vis), Ліса (італ.: Lissa) — востраў у Адрыятычным моры, у паўднёвай частцы Харватыі, каля далмацінскага ўзбярэжжа. На востраве размешчаны аднайменны горад.

Хуткія факты Віс, Характарыстыкі ...

Плошча вострава — 90,26 км², насельніцтва — 3617 чалавек (2001 г.). Найвышэйшы пункт вострава — г. Хум (587 м), даўжыня берагавой лініі — 76,6 км. Ад вострава Хвар аддзелены Віскім каналам. Востраў Віс — самы аддалены ад мацерыка сярод населеных астравоў Адрыятыкі.

Самыя вялікія населеныя пункты — горад Віс (1960, перапіс 2001 г.) на ўсходнім беразе вострава і Коміжа (1677, перапіс 2001 г.) на заходнім. У горадзе Віс ёсць паромная прыстань, якая злучае востраў з востравам Хвар і мацерыковым горадам Спліт.

Насельніцтва занята турыстычным абслугоўваннем, рыбалоўствам, вінаградарствам.

Remove ads

Славутасці

Thumb
Францысканскі кляштар у г. Віс
  • Коміжа — горад рыбакоў. Мноства рыбных рэстаранаў, а таксама музей рыбалоўства, размешчаны ў старадаўняй прыгоннай вежы.
  • «Блакітная пячора» (харв.: Modra špilja) — размешчана на невялікім востраве Бішава, які знаходзіцца недалёка ад горада Коміжа. Турыстаў прыцягвае грот, у якім, дзякуючы эфекту пераламлення святла ў вадзе, усе людзі і прадметы здаюцца залітымі блакітным святлом.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads