Віталь Анатолевіч Маклакоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віталь Анатолевіч Маклакоў (нар. 10 мая 1970, Уладзімір, Уладзімірская вобласць, РСФСР, СССР[2]) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Дацэнт факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы[3]. Галоўны трэнер каманды «Прынёманне-ГрДУ» (Гродна) (2013—2019).
Remove ads
Кар’ера баскетбаліста
Выступаў у чэмпіянаце СССР за мінскі РТІ (1989—1992), у чэмпіянаце Беларусі — за клубы ЭНКА з Мінскай вобласці (1992/93), асіповіцкі АЗАА (1993/94), «Гродна-93» (1994—1998), віцебскі «Лакаматыў» (1999/2000), мінскі «Аўтазаводзец-Джэнці» (2000/01), «Гродна-Азот» (2006/07).
Кар’ера трэнера
Працаваў галоўным трэнерам клубаў «Гродна-93-2» (2010—2013)[4], «Прынёманне-ГрДУ» (2013—2019).
У 2018—2020 гадах працаваў галоўным трэнерам мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе U-20[5][6].
З 2021 года — другі трэнер жаночай юніёрскай зборнай Беларусі (U-18). З 2022 года — другі трэнер жаночай каманды «Алімпія» (Гродна)[7].
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (2): 1995/1996, 1997/1998.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1994/1995, 1996/1997.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1992/1993.
Уладальнік Кубка Беларусі (1): 1998.
Фіналіст Кубка Беларусі (1): 1999.
Зноскі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.
- Vitalii Maklakov // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- Виталий Маклаков(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2021. Праверана 16 лістапада 2021.
- Маклаков Виталий Анатольевич Архівавана 16 лістапада 2021.
- Мужская сборная команда ГрГУ имени Янки Купалы в составе команды «Гродно-93-2» одержала победу в чемпионате Республики Беларусь по баскетболу(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2023. Праверана 1 красавіка 2022.
- Молодежная сборная Беларуси приступила к подготовке к чемпионату Европы в дивизионе "Б"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2022. Праверана 1 красавіка 2022.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads