РТІ (баскетбольны клуб, Мінск)
беларускі баскетбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
РТІ — баскетбольны клуб з Мінска. Выступаў у чэмпіянаце СССР і чэмпіянаце Беларусі па баскетболе. Прадстаўляў Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).
Назвы
- Радыётэхнік (1967—1968)
- Буравеснік (1968—1970)
- РТІ (1970—1995)
- РТІ-РШВСМ (1995—1997)
- РТІ-АЗАА (1997—2000)
- РТІ (2000—2002)
- РТІ-РВАР (2002—2003)
Гісторыя
Каманда выступала ў чэмпіянаце СССР у Першай лізе з 1967 па 1970 і з 1971 па 1972 год, і ў Вышэйшай лізе з 1970 па 1971 і з 1972 да 1991. Падчас выступу ў Вышэйшай лізе каманда не мела значных поспехаў і не займала прызавыя месцы[1].
Пасля ліквідацыі чэмпіянату СССР па баскетболе каманда пачала выступаць у чэмпіянаце Беларусі. Падчас выступу ў чэмпіянаце Беларусі клуб двойчы заняў першае месца — у 1993 і 1995 годзе[2][3][4].
У 2003 годзе клуб быў расфарміраваны. Яго пераемнікам стаў створаны ў 2006 годзе «Імпульс-БДУІР».
Remove ads
Дасягненні
Статыстыка выступленняў
У чэмпіянаце СССР
У чэмпіянаце Беларусі
Remove ads
Трэнеры
- Іван Аляксандравіч Панін (1967—1975)
- Рыгор Абрамавіч Гольфанд[5] (1975—1976)
- Уладзімір Міхайлавіч Колас (1976—1981)
- Аляксей Аляксеевіч Шукшын (1981—1987)
- Аляксандр Аляксандравіч Барысаў (1987—1995)
- Канстацін Мікалаевіч Шаравера (1995—1996)
- Анатоль Пятровіч Бутвілоўскі[6] (1996—1998)
- Генадзь Леанідавіч Самарскі (1998)
- Мікалай Аляксандравіч Бузлякоў (1998—1999)
- Анатоль Уладзіміравіч Якубенка (1999—2000)
- Валерый Апанасавіч Гарэлікаў (2000)
- Аляксандр Леанідавіч Папкоў (2000—2003)
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Прызёры чэмпіянату Беларусі Архівавана 12 жніўня 2018.
- Поехали!(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2022. Праверана 24 чэрвеня 2022.
- Мы о вас давненько не слыхали. Григорий Гольфанд: возвращение в детство(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2022. Праверана 24 чэрвеня 2022.
- ПОТЕРИ. Умер Анатолий Бутвиловский(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2022. Праверана 24 чэрвеня 2022.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads