Віталь Георгіевіч Губараў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віталь Георгіевіч Губараў (руск.: Вита́лий Гео́ргиевич Гу́барев; 1912 — 1981) — савецкі дзіцячы празаік .

Хуткія факты Віталь Георгіевіч Губараў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Дзяцінства пісьменніка прайшло на хутары Вялікая Козінка, дзе ён скончыў 9 класаў школы. З 1931 года працаваў у Маскве, у часопісе «Дружныя рабяты» затым у газетах «Піянерская праўда», «Камсамольская праўда». На працягу шэрагу гадоў быў галоўным рэдактарам «Піянерскай праўды».

У Маскве Губараў сустрэўся з Юліяй Леўтэры, у 1936 годзе яны пабраліся шлюбам. У гэтым шлюбе нарадзілася іх дачка Валерыя, якая стала прататыпам Яло ў казцы «Каралеўства крывых люстэркаў».

Як пісьменнік-фантаст Віталь Губараў дэбютаваў ў 1951 годзе аповесцю-казкай «Каралеўства крывых люстэркаў». Праз год ім была створана аднайменная п’еса, а ў 1963 годзе ў кнізе быў пастаўлены аднайменны кінафільм, які карыстаўся вялікай папулярнасцю. Вядомыя таксама яго фантастычныя казкі «Падарожжа на Ранішнюю зорку», «У трыдзявятым царстве», «Паданні даўніны глыбокай».

Remove ads

Зноскі

  1. Губарев Виталий Георгиевич // ПроДетЛит — 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q124821483'></a>
  2. Виталий Губарев // ISFDB — 1995.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2629164'></a>
  3. Vitalij Gubarev // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3561957'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads