Віталь Луба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віталь Луба (15 снежня 1947, в. Чорная Вялікая, Сямятыцкі павет, Беластоцкае ваяводства, Польшча) — польскі беларускі літаратар, журналіст.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў беларускі клас у Педагагічным ліцэі ў Бельску-Падляшскім, завочнае аддзяленне кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта (1977). У 1966—1974 гг. працаваў настаўнікам у вясковай школе, у 1974—1985 гг. — на партыйнай рабоце. У 1985 г. перайшоў на работу ў Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Беластоку, да 1988 г. займаў у ім пасаду сакратара Галоўнага праўлення. З 1988 г. працуе ў газеце «Ніва», у 1988—1992 гг. — галоўны рэдактар, у 1992—1997 гг. — адказны сакратар, з 1998 г. — галоўны рэдактар.
Выступае як журналіст у беларускім і польскім друку з артыкуламі па пытаннях грамадска-палітычнага і культурнага жыцця. Даследуе польскую палітыку ў дачыненні да ўсходніх дзяржаў у апошніх дзесяцігоддзях XX і пачатку XXI ст. (Przegląd Wschodni, 1997. № 4) і інш.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads