Віталь Пятровіч Шылаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віталь Пятровіч Шылаў (нар. 20 красавіка 1976, Гомель) — беларускі палітык.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін (эканаміст), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны (юрыст).

Служыў у органах унутраных спраў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Працаваў вядучым эканамістам аддзела эканамічнай бяспекі, начальнікам аддзела эканамічнай бяспекі, начальнікам аддзела кадраў, намеснікам дырэктара па эканамічнай бяспецы, намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кіраванні персаналам адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі завод ліцця і нармалей».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны юбілейным медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта. Мае падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзякі ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці, Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля[1].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads