Міжнародны ўніверсітэт МІПСА

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міжнародны ўніверсітэт МІПСАmap
Remove ads

Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА» («МІПСА», да лютага 1992 года — Вышэйшая школа прафсаюзнага руху Беларусі) — установа вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Заснаваны 15 сакавіка 1930 года[2].

Хуткія факты Міжнародны ўніверсітэт МІПСА (МІПСА), Міжнародная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Навучальная ўстанова заснавана 15 сакавіка 1930 года як Вышэйшая школа прафсаюзнага руху. Гэта падзея з’яўляецца пачаткам вышэйшай прафсаюзнай адукацыі Беларусі і гісторыі ўніверсітэта.

У лютым 1992 года рашэннем Прэзідыума Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі быў створаны Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін.

30 чэрвеня 2011 года «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін» перайменаваны ў Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА»[3]. Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА» з’яўляецца заснавальнікам міжнароднай юрыдычнай алімпіяды «Моладзь за мір».

5 красавіка 2017 года былы кіраўнік Мінабароны і Дзяржпагранкамітэта Леанід Мальцаў стаў прарэктарам па інавацыйнай і навуковай працы[4].

Remove ads

Структура

Факультэты і інстытуты

  • Факультэт міжнародных эканамічных адносін і менеджменту
  • Юрыдычны факультэт
  • Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі
  • Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
  • Навукова-даследчы інстытут працоўных і сацыяльных адносін

Кафедры

  • Кафедра эканомікі і менеджменту
  • Кафедра лагістыкі
  • Кафедра інавацыйнай эканомікі
  • Кафедра працоўнага i гаспадарчага права
  • Кафедра міжнароднага права
  • Кафедра замежных моў
  • Кафедра адвакатуры
  • Кафедра фізічнага выхавання
  • Кафедра інфармацыйных тэхналогій і вышэйшай матэматыкі
  • Кафедра маркетынгу
  • Кафедра прафсаюзнай працы і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

Філіялы

  • Віцебскі філіял
  • Гомельскі філіял
Remove ads

Рэктары

Зноскі

  1. GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q30141628'></a>
  2. Пастанова Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі № 135

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads