Віталь Рыжкоў

беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Віталь Рыжкоў
Remove ads

Віталь Рыжкоў (нар. 28 красавіка 1986(1986-04-28), Магілёў) — беларускі паэт, перакладчык.

Хуткія факты Віталь Рыжкоў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Творчасць

Аўтар кнігі вершаў «Дзверы, замкнёныя на ключы» (2010). Перавыдавалася ў калекцыі «Профілі» ва ўкраінскім выдавецтве «Крок» (Цярнопаль) у 2014 годзе.

Вершы перакладзеныя на англійскую, украінскую, рускую, польскую, чэшскую, шведскую, нямецкую, італьянскую, літоўскую, грузінскую і грэцкую мовы.

Песні на вершы і пераклады тэкстаў выконвалі Ганна Хітрык, гурты Глюкі, Nizkiz, BarRokka, Zatoczka, Пані Хіда і іншыя.

Мае ўласны музычны рэп-праект Angst, удзельнічае ў гурце Belaroots.

Remove ads

Прызнанне

  • Лаўрэат прэміі «Дэбют» імя М. Багдановіча (2011) за найлепшую дэбютную кнігу
  • Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у 2008-м і ў 2015 гадах.
  • Фіналіст конкурсу беларускага ПЭН-цэнтра да стагоддзя газеты «Наша Ніва» (Мінск, 2007)
  • Фіналіст конкурсу імя Карласа Шэрмана (Мінск, 2009)
  • Фіналіст конкурсу фестываля «Пластылінавы бусел» (2005)
  • Пераможца паэтычных слэмаў у Беларусі і Украіне.
Remove ads

Кнігі

  • Дзверы, замкнёныя на ключы (Мінск, Логвінаў, 2010)
    • Дзверы, замкнёныя на ключы (выпраўленае і дапоўненае) (Цярнопаль, Крок, 2014)

Пераклады

Проза

  • Эдгар Алан По, «Вільям Вільсан» — апавяданне, пер. з англійскай, (зборнік «Маска Чырвонае Смерці», Мінск: Кнігазбор, 2011)
  • Віктар Марціновіч, «Сфагнум»— раман, пер. з рускай, (Мінск: Кнігазбор, 2013)
  • Міхаіл Валодзін, «Наш стары добры Вавілон», — раман, пер. з рускай, (Мінск: Кнігазбор, 2015)
  • Віктар Марціновіч, «Возера Радасці» — раман, пер. з рускай, (Мінск: Кнігазбор, 2016)
  • Віктар Марціновіч, «Рэвалюцыя» — раман, пер. з рускай, (Мінск: Кнігазбор, 2020)

Паэзія

  • Тэйлар Мэлі — вершы пер. з англійскай, «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Мінск, Логвінаў, 2010)
  • Майкл Сэлінджэр — вершы пер. з англійскай, Дзверы, замкнёныя на ключы" (Мінск, Логвінаў, 2010)
  • Уістан Х’ю Одэн — вершы пер. з англійскай, «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Мінск, Логвінаў, 2010)
  • Георгій Нахуцрышвілі — вершы, пер. з грузінскай: «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Мінск, Логвінаў, 2010)
  • Рышард Крыніцкі — вершы пер. з польскай: «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Мінск, Логвінаў, 2010)
  • Рычард Бротыган — вершы пер. з англійскай: «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Тэрнопаль, Крок, 2014)
  • Сяргій Жадан — вершы пер. з украінскай: «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Мінск, Логвінаў, 2010), Выбранае «Украінскія авіялініі» (Тэрнопаль, Крок, 2015)
  • Уладзімір Маякоўскі — паэма «Воблака ў штанах» (урывак), «Размова з фініспектарам пра паэзію» пер. з рускай (серыя «Паэты планеты», Выдавец Зміцер Колас, 2019)
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads