Дэбют (літаратурная прэмія)

беларуская літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча — літаратурная ўзнагарода, якая прысуджаецца літаратарам-пачаткоўцам.

Надаецца ў тых жанрах, у якіх пісаў Максім Багдановіч: паэзія, проза і мастацкі пераклад. Твор мусіць быць напісаны па-беларуску, аўтар на момант вылучэння павінен мець не больш за 35 поўных гадоў [1].

Заснаваная ў снежні 2010 г. Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў з удзелам расійскага бізнесоўца беларускага паходжання Паўла Бераговіча[2].

Remove ads

Лаўрэаты

Больш інфармацыі Год, Паэзія ...
Remove ads

Крытыка

У 2016 годзе ў беларускай літаратурнай прасторы ўзнік скандал па выніках уручэння літаратурнай прэміі «Дэбют». На цырымоніі ўручэння прэміі намінацыя «Паэзія» засталася без пераможцы, у выніку чаго маладыя паэты палічылі такое рашэнне журы зняважлівым да іх. Пасля інцыдэнту паэт Алесь Плотка, які ўвайшоў у шорт-ліст прэміі, звярнуўся да арганізатараў конкурсу, «каб брыдкі скандал, які ўзнік вакол гэтай намінацыі, быў вырашаны». Яго падтрымалі і астатнія шортлістэры. Алесь Плотка пракаментыраваў, што сваім рашэннем не прызначаць пераможцу сярод паэтаў журы парушыла статут прэміі, дзе напісана: «ў кожнай намінацыі вызначаюцца пераможца (1 месца) і даюцца два заахвочвальныя прызы»[3].

Павел Анціпаў распавёў, што ў 2012 годзе ён, як рускамоўны пісьменнік, не мог атрымаць прэмію:

«Справа ў тым, што, «Дэбют» уручаўся толькі беларускамоўным аўтарам, але гэта было не відавочна, нейкага напісанага палажэння ў прэміі на было[4] (руск.).
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads