Віталь Уладзіміравіч Галубовіч

беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віталь Уладзіміравіч Галубовіч (нар. 1974, Гродна) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2003).

Хуткія факты Віталь Уладзіміравіч Галубовіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1996 годзе гістарычны факультэт ГрДУ з адзнакай. У 1996—2005 гадах працаваў выкладчыкам кафедры гісторыі і сацыялогіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2005—2006 гадах— дацэнт кафедры гісторыі і тэорыі права ў Гродзенскім філіяле Беларускага інстытута правазнаўства, з 2006 года — дацэнт кафедры грамадскіх навук Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

У 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Кнігі запісаў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага за час праўлення Уладзіслава Вазы (1633—1648 гг.) як крыніца па гісторыі Беларусі».

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Адзін з нешматлікіх беларускіх спецыялістаў па гісторыі XVII стагоддзя. У сферы навуковых інтарэсаў — даследаванне аспектаў грамадска-палітычнага жыцця Вялікага Княства Літоўскага і яго рэгіёнаў у канцы XVI — XVIII стагоддзях, у прыватнасці гісторыя парламентарызму і прадстаўнічых устаноў у беларускіх рэгіёнах, пытанні гістарычнага развіцця шляхецкага стану (саслоўя).

Аўтар больш за 130 навуковых публікацый.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads