Віталія Антанаўна Калеснікава

Віталія Антанаўна Калеснікава From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віталія Антанаўна Палубайціце-Кале́снікава (літ.: Vitalija Palubaitytė-Kolesnikova; нар. 24 сакавіка 1946, Шаўлі, Літва) — беларускі філолаг, выкладчыца французскай мовы, грамадская дзяячка. Кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт (1993). Старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская абшчына літоўцаў»[1].

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 24 сакавіка 1946 года ў Шаўлях (Літва). У 1964 годзе скончыла сярэднюю школу № 5 у Шаўлях (цяпер гімназія Вітаўта Вялікага) і паступіла на факультэт нямецкай, іспанскай і французскай моў Кіргізскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Бішкеку[1]. Пасля аднаго года навучання вярнулася ў Літву і ў 1965 годзе паступіла на аналагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя У. І. Леніна[1].

У 1969 годзе была накіравана на працу ў Алжыр, дзе працавала перакладчыцай французскай мовы. У 1971 годзе выйшла замуж за беларуса — студэнта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў — і працягнула навучанне ў гэтым інстытуце, які скончыла ў 1972 годзе[1].

Да 2005 гада працавала на кафедры замежных моў Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь[1]. У 1983 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю[1] па спецыяльнасці "10.02.06 – Раманскія мовы"[2], у 1993 годзе атрымала званне дацэнта[1].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтарка 86 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый, падручнікаў і дапаможнікаў па французскай мове. Удзельнічала ў Сусветных кангрэсах выкладчыкаў французскай мовы ў Лазане (1992) і Токіа (1996). У 1991 годзе прайшла стажыроўку ва Універсітэце Грэнобля[1].

Грамадская дзейнасць

У 1994—2000 гадах была членам праўлення Беларускай асацыяцыі выкладчыкаў французскай мовы, з 1994 года — старшынёй Асацыяцыі супрацоўніцтва з франкамоўнымі краінамі і краінамі Балтыі[1].

З 2005 года — старшыня РГА «Беларуская абшчына літоўцаў», у 2006—2012 гадах — намесніца старшыні праўлення Сусветнай абшчыны літоўцаў[1]. Член Кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў у Мінску[2].

Сям’я

Мае сына Андрэя (нар. 1972) і дачок Веру (нар. 1975) і Ганну (нар. 1985)[1].

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў за плённую шматгадовую грамадскую дзейнасць на карысць беларускага грамадства і літоўскага народа да свайго 70-гадовага юбілею[3].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads