Беларуская абшчына літоўцаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуская абшчына літоўцаў — колішняе рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне літоўцаў у Беларусі, якое існавала ў 1994-2021 гадах. Сядзіба размяшчалася ў Мінску па адрасе праспект Ф. Скарыны, 91, пакой 34[1].
Беларуская абшчына літоўцаў спрыяла дзейнасці літоўскіх арганізацый у Беларусі, захаванню і развіццю літоўскую культуру[2].
Мела раду з 11 чалавек і рэвізійную камісію[2]. Увесь час існавання арганізацыі яе старшынёй была мовазнавец Віталія Антанаўна Калеснікава[3][4].
Remove ads
Гісторыя
Арганізацыя была створана ў лютым 1994 года ў Мінску па ініцыятыве літоўцаў з Пелясы, Гервятаў, Малькаўкі, Гомеля і Мінска[2]. Зарэгістравана 17 мая 1994 года[5].
На I з’ездзе літоўцаў Беларусі ў 1996 годзе Беларускай абшчыне літоўцаў нададзены статус арганізацыі, якая аб’ядноўвае ўсе літоўскія таварыствы Беларусі[2]. У яе склад уваходзілі літоўскія абшчыны з Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і з горада Мінска[5], а таксама Саюз літоўскай моладзі Беларусі[2]. У 1999 годзе быў скліканы II з’езд літоўцаў Беларусі[2].
Былі створаны музычныя калектывы: хор «Жыльвіціс» (Рымдзюны Астравецкага раёна), фальклорныя групы «Лінеліс» (Радунь Воранаўскага раёна) і «Дылгелітэ» (Мінск), Мінская і Лідская капэлы і іншыя[5]. Артысты-літоўцы неаднаразова станавіліся лаўрэатамі фестывалю нацыянальных культур у горадзе Гродна[5][2].
У 1996–2000 гадах Беларуская абшчына літоўцаў займалася будаўніцтвам Літоўскага цэнтра культуры, адукацыі і інфармацыі ў Рымдзюнах. У 1998 годзе ў Мінску яна арганізавала Дні культуры і мастацтва літоўцаў Беларусі. З 1998 года ў Крэўскім замку ладзіліся ўрачыстасці, прысвечаныя Дню дзяржаўнасці[2].
Члены аб’яднання правялі два форумы «Разам мы адна сям’я» (2006—2007), азнаёміліся з гісторыяй і помнікамі Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. «Беларуская абшчына літоўцаў» неаднаразова ўзнагароджвалася дыпломамі за актыўны ўдзел у шматлікіх рэгіянальных, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях, у тым ліку ў міжнародных днях паэзіі (адбываюцца штогод 20 сакавіка)[5].
Беларуская абшчына літоўцаў брала ўдзел ў мерапрыемствах Сусветнай абшчыны літоўцаў[2]. Члены абшчыны ўдзельнічаюць у спартыўных гульнях літоўцаў свету, якія праводзяцца раз на чатыры гады[5].
«Беларуская абшчына літоўцаў» цесна супрацоўнічае з Домам Дружбы, арганізуе экскурсіі па гістарычных мясцінах Літвы і Беларусі, члены абшчыны разам адзначалі ўгодкі Чэрвеньскіх расстрэлаў[2], нацыянальныя і дзяржаўныя святы Літвы[2], рэлігійныя святы[5], арганізоўвалі калядную ёлку[2], ушаноўвалі ветэранаў абшчыны[5].
Стваралася кніга памяці аб грамадзянах Беларусі літоўскага паходжання, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. «Беларуская абшчына літоўцаў» прымала актыўны ўдзел у арганізацыі і рабоце школ выхаднога дня і курсаў літоўскай мовы[5].
З 1998 года выдаваўся бюлетэнь «Mūsų žodis» («Наша слова»)[5].
Па стане на 2020 год, у Беларусі дзейнічалі наступныя суполкі, якія ўваходзілі ў Беларускую абшчыну літоўцаў[6]:
- Браслаўскае раённае грамадскае аб’яднанне літоўцаў «Рытас» (ліквідавана ў 2023);
- Гродзенскае грамадскае аб’яднанне літоўцаў «Тэвіне» (ліквідавана ў 2024);
- Гервяцкая суполка літоўцаў (ліквідавана ў 2023);
- Лідскае грамадскае аб’яднанне літоўцаў «Рута» (ліквідавана ў 2023);
- Культурна-гісторыка-асветная гарадская грамадская арганізацыя "Аб’яднанне літоўцаў «Віціс» (ліквідавана ў 2023);
- Пеляскае грамадскае аб’яднанне літоўцаў «Гімціне» (ліквідавана ў 2023);
- Радунскае грамадскае аб’яднанне літоўцаў «Гінтарас» (ліквідавана ў 2021).
Ліквідавана 15 кастрычніка 2021 года[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
