Вітунічы
вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віту́нічы[1] (трансліт.: Vituničy, руск.: Витуничи) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозкаўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 22 км ад горада Докшыцы, за 230 км ад Віцебска.
Remove ads
Гістарычныя звесткі
Упершыню згадваецца ў 1857 годзе. У 2-й палове XIX ст. цэнтр воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. З 1924 г. цэнтр Вітуніцкага сельсавета ў Бягомльскім раёне. 20 мая 1943 г. вёску спалілі захопнікі і загубілі 124 яе жыхары. З 1960 г. вёска ў Докшыцкім раёне. З 20 мая 1960 года вёска ў складзе Бярозкаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 1996 — 429 жыхароў, 200 двароў.
Славутасці
- На ўсходняй ускраіне ў 1964 годзе былі перазахаваны партызаны брыгады «Жалязняк» і воіны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, усяго 51 чалавек. У 1964 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна.
- Помнік ахвярам фашызму, ва ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў, загубленых 3 мая 1943 года; стэла пастаўлена ў 1967 годзе.
Страчаная спадчына

- Петрапаўлаўская царква.
Вядомыя асобы
- Анатоль Кірвель, беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадска-культурны дзеяч.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads