Віцебскае паўстанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віцебскае паўстанне (12 лістапада 1623) — выступленне праваслаўных гараджан Віцебска супраць прымушэння да прыняцця царкоўнай уніі. Асноўным вынікам паўстанне стала забойства ўніяцкага (грэка-каталіцкага) архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча.
Прычыны і падрыхтоўка
Берасцейская унія 1596 года падзяліла хрысціянскае насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага на ўніятаў і «схізматыкаў». Адным з цэнтраў супраціўлення уніі было Віцебскае ваяводства. Апазіцыю уніі склалі брацкія школы як у Вільні і Кіеве, дзе якіх дзейнічаў Мялецій Сматрыцкі. Для пераводу праваслаўных цэркваў ва уніі ў Віцебскае ваяводства прыбыў полацкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч, ён загадаў зачыніць праваслаўныя храмы і манастыры, чым змусіць праваслаўных прыхаджан да прыняцця ўніі. Праваслаўным святарам забаранялася з’яўляцца[удакладніць] у гарадах і іх ваколіцах, парушальнікам распараджэння пагражала турэмнае зняволенне. Так, у прыватнасці, быў арыштаваны святар Ілія, які праводзіў набажэнства ў будане за горадам. У 1662 годзе адбыўся інцыдэнт з нападам раззлаваных жыхароў Віцебска падчас царкоўнай службы на ўніяцкае духавенства на чале з Кунцэвічам, якое было збіта. Арыштаваныя ўдзельнікі былі вызвалены гараджанамі пасля штурму гарадской ратушы. Пасля гэтага Іасафат Кунцэвіч узмацніў ганенні на праваслаўных.[крыніца?]
У падрыхтоўцы новага выступлення ўдзельнічалі жыхары Магілёва, Оршы, Полацка і Вільні.
Remove ads
Падзеі

Віцебскае паўстанне пачалося 12 лістапада 1623 года пад кіраўніцтвам віцябляніна Сцёпана Пасіёра, палачаніна Пётра Васілеўскага, яго сына Васіля і іншых. У паўстанні ўдзельнічалі таксама жыхары Полацка, Магілёва, Оршы, Вільні і вёсак Віцебскага ваяводства. Па сігнале званоў ратушы і праваслаўных цэркваў некалькі тысяч паўстанцаў рушылі да рэзідэнцыі Кунцэвіча, уварваліся ў двор, падпалілі дом, забілі архіепіскапа, а цела кінулі ў Дзвіну. Святары і чэлядзь з акружэння былі збіты, маёмасць разрабавана, а архіў знішчаны.
Рымскі папа Урбан VIII заклікаў караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III бязлітасна расправіцца з паўстанцамі. У Віцебск прыбылі каралеўскія камісары з узброенымі атрадамі, якія сілай здушылі паўстанне. Усе гараджане, у тым ліку члены магістрата былі аб’яўлены саўдзельнікамі. З-за таго, што саўдзельнікамі паўстання былі прызнаны ўсе гараджане горада, Віцебск быў пазбаўлены Магдэбургскага права і ўсіх астатніх прывілеяў. З горада спагнана 3079 злотых. Камісары загадалі зняць званы з ратушы і ўсіх праваслаўных цэркваў і адліць з іх вялікі звон у памяць пра Кунцэвіча, ратуша была разбурана[1].
На судзе былі прыгавораны да смерці 120 чалавек[2], з іх пакараны смерцю 19, у тым ліку два бурмістры (Навум Воўк і Сямён Неша)[1] і падбухторшчык паўстання — палачанін Пётра Васілеўскі. Апошні прызнаўся на допыце, што была сувязь з праваслаўным брацтвам у Вільні. 78 чалавек, у тым ліку зачыншчык забойства Кунцэвіча Сцёпан Пасіёра былі прыгавораны да пакарання смерцю завочна.
У 1643 годзе Урбан VIII прызнаў Кунцэвіча блажэнным, а ў 1867 годзе Пій IX аднёс яго да ліку святых, абвясціўшы заступнікам Русі і Польшчы. У энцыкліку Ecclesiam Dei Пій XI назваў Кунцэвіча «апосталам яднання»[3].
У 1980 годзе на будынку віцебскай ратушы была ўсталявана мемарыяльная шыльда ў памяць аб паўстанцах[2]. Сёння яна дэмантавана.
Remove ads
Паўстанне ў культуры
Пад уплывам У. Стукаліча І. Рэпін збіраўся напісаць гістарычную карціну пра Віцебскае паўстанне 1623 (не здзейснена, захаваўся эскіз «Пропаведзь Кунцэвіча ў Віцебску», (1893)). Уладзімір Караткевіч напісаў п’есу «Званы Віцебска».
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads