Уладзімір Казіміравіч Стукаліч
юрыст, гісторык, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Казіміравіч Стука́ліч[1][2] (28 кастрычніка (9 лістапада) 1856, Екабштат Курляндскай губерні, цяпер Екабпілс, Латвія — 18 кастрычніка 1918, Віцебск; Псеўданім: Веневич; Крыптанім: В. С.) — літаратуразнавец, гісторык, юрыст. У ідэйным плане прытрымліваўся заходнерускіх поглядаў на беларусаў і іх гісторыю.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкай сям’і. Адразу пасля нараджэння У. Стукаліча яго бацькі пераехалі ў Віцебск. У 1867—1879 гадах вучыўся ў Віцебскай гімназіі; у 1879—1883 гадах на адміністрацыйным аддзяленні юрыдычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта.
Пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Актыўна друкаваў гісторыка-літаратурныя матэрыялы ў газеце «Русский курьер» пад псеўданімам Веневіч. Працаваў над дысертацыяй «Юрыдычнае становішча гарадской абшчыны ў Заходняй Русі». Займаўся адвакацкай практыкай. Падтрымліваў сувязі з народнікамі. Арыштаваны ў студзені 1889 г.; 4 месяцы правёў у зняволенні; з-за слабога здароўя адпушчаны пад нагляд паліцыі.
У лютым 1891 года да У. Стукаліча ў Віцебск прыязджаў рускі пісьменнік Г. Успенскі, з якім Стукаліч перапісваўся з 1886 года. У 1891 годзе выйшла кніга У. Стукаліча «Беларусь і Літва», якая вытрымала яшчэ 2 выданні. Даследаваў аўтарства паэмы «Тарас на Парнасе». Член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Выступаў за адкрыццё ў Віцебску ўніверсітэта. У 1893 годзе пазнаёміўся з мастаком І. Рэпіным. Даследаваў творчасць М. Нікіфароўскага і А. Сапунова (прысвяціў ім асобныя кнігі). У 1898 годзе пакінуў адвакацкую практыку і перайшоў у казённую палату. На працягу 3 гадоў жыў у Слоніме і Гродне; потым вярнуўся ў Віцебск.
Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў кансерватыўна-клерыкальнай грамадскай арганізацыі Беларускі народны саюз. Расстраляны паводле прыгавору Віцебскай губернскага ЧК[3].
Remove ads
Бібліяграфія
- Белоруссия и Литва: Очерки из истории городов в Белоруссии. — Витебск, 1891 (1893, 1894);
- Мальцевские заводы. — Витебск, 1894;
- Краткая заметка о белорусском наречии. — Витебск, 1895;
- Н. Я. Никифоровский: Странички из недавней старины города Витебска. — Витебск, 1900;
- М. Ковалевский: Экономический строй России. — Витебск, 1901;
- К вопросу об устройстве университета в Витебске. — Витебск, 1903;
- А. П. Сапунов: К 25-летию его ученой и литературной деятельности. — Витебск, 1905;
- Н. Я. Никифоровский: 1845—1910 годы. — Витебск, 1910
і інш.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads