Віцебск (станцыя)
чыгуначная станцыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́цебск (трансліт.: Viciebsk, руск.: Витебск)[1] — вузлавая станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Віцебскай вобласці. Размешчана ў горадзе Віцебску.
Remove ads
Гісторыя станцыі
- Дынабурга-Віцебская чыгунка (1866 г).
- Віцебска-Арлоўская чыгунка (1868 г).
- Рыга-Арлоўская чыгунка.
- У 1902 годзе, з адкрыццём галіны Віцебск — Жлобін, станцыя становіцца вузлавой.
- У 1904 г. акрываецца рух па лініі Санкт-Пецярбург — Царскае Сяло — Паўлаўск II — Дно — Новасакольнікі — Віцебск, пабудаванай таварыствам Маскоўска-Віндава-Рыбінскай чыгункі
Будынак вакзала
Першы будынак вакзала станцыі Віцебск быў узведзены ў 1866 годзе, у 1912 годзе ён быў дабудаваны.
У ходзе Вялікай Айчыннай вайны стары будынак вакзала быў поўнасцю разбураны, сучасны тэрмінал пабудаваны ў 1952 годзе (арх. Мезенцаў Б. С.)[2].
У канцы 2009 года пачата рэканструкцыя будынка вакзала. На першым этапе было адрамантавана правае крыло будынка. Паводле становішча на 2012 год рамонт будынка вакзала закочаны. Уведзены новы будынак прыгарадных кас, у якім таксама маецца буфет, аддзяленне банка і цырульня. У асноўным будынку вакзала працуюць два панарамных ліфты. Пероны і пераходны пуцепровад накрыты святлопранікальнымі навесамі.
Remove ads
Дальнія зносіны па станцыі
Паводле становішча на красавік 2015 года праз станцыю курсіруюць наступныя цягнікі дальняга руху:
Галерэя
- Будынак вакзала, каля 1904—1917 гадоў.
- Будынак вакзала пасля рамонту, 2011 год.
- Станцыя Віцебск-2009-08-08-01
- Станцыя Віцебск-2009-07-21-01
- Станцыя Віцебск-2009-08-08-05
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads