Вішня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́шня[1] (Prunus subgen. Cerasus) — расліна падроду Cerasus роду Сліва (Prunus).
Remove ads
У культуры
На Беларусі расце 6 відаў. Найбольшае гаспадарчае значэнне маюць вішня звычайная, ці кіслая (Prunus cerasus), якая вырошчваецца па ўсёй тэрыторыі краіны, і чарэшня (Prunus avium), якая ў большай ступені прымеркавана да паўднёвых рэгіёнаў. Пачынаюць пладаносіць на 3-4-ы год, перыяд гаспадарчага выкарыстання да 12-15 гадоў. Плады выспяваюць пераважна ў ліпені. Выведзены сарты, якія адрозніваюцца павышанай зімаўстойлівасцю і плоднасцю.
Remove ads
Цікавыя факты
З 21 па 27 ліпеня ў горадзе Глыбокае прайшоў першы ў Беларусі «Вішнёвы фестываль». Паводле задумы ініцыятараў правядзення фестывалю праект прадугледжвае вяртанне Глыбокаму ранейшай вядомасці горада-саду. У гонар правядзення фестывалю 30 красавіка 2013 года было высаджана 1414 маладых дрэў падчас урачыстай цырымоніі закладкі вішнёвага саду[2].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
- Вишнёвый фестиваль (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads