Віялета Урмана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віялета Урмана
Remove ads

Віялета Урманавічутэ-Урмана (літ.: Violeta Urmanavičiūtė-Urmana, 19 жніўня 1961, Капсукас, Літоўская ССР, СССР) — літоўская оперная спявачка (сапрана, мецца-сапрана).

Хуткія факты Віялета Урмана, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 19 жніўня 1961 ў Капсукасе на паўднёвым захадзе Літвы.

Скончыла фартэпіянны, затым вакальны факультэт Віленскай кансерваторыі.

З 1991 года працягнула навучанне ў Астрыд Варнай у Вышэйшай школе музыкі ў Мюнхене. Неўзабаве была прынята ў студыю пры Баварскай дзяржаўнай оперы.

Дэбютавала на сцэне ў 1993 годзе ў партыі Лауры («Джаконда» А. Панк’елі) у оперы Санкт-Гален.

Спявачка набыла сусветную вядомасць, выконваючы партыі мецца-сапрана. У 2002 годзе Віялета Урмана пачала сваю «другую кар’еру» у якасці сапрана і зноў заваявала оперны свет[4][5][6].

Remove ads

Узнагароды і званні

  • Пераможца міжнародных конкурсаў «Belvedere» у Вене і імя Ф. Він’яса ў Барселоне.
  • Ганаравана ордэнам вялікага князя літоўскага Гядымінаса III ступені і Нацыянальнай прэміяй Літвы па культуры і мастацтву (2001).
  • У 2002 годзе спявачка атрымала прэмію Каралеўскага філарманічнага таварыства ў Лондане і прэмію Франка Аб’яці ў Бергама.
  • У 2009 годзе была ганаравана ў Вене ганаровым тытулам «Kammersängerin».
  • Ганаровы доктар Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра (2012).[7]
Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #124660029 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads