Літоўская акадэмія музыкі і тэатра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Літоўская акадэмія музыкі і тэатраmap
Remove ads

Літоўская акадэмія музыкі і тэатра (літ.: Lietuvos muzikos ir teatro akademija) — вышэйшая музычная і тэатральная навучальная ўстанова Літвы.

Хуткія факты Літоўская акадэмія музыкі і тэатра, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Першая кансерваторыя ў Літве была заснаваная ў Каўнасе ў 1933 годзе ў выніку рэарганізацыі музычнай школы, заснаванай ў 1919 годзе кампазітарам Юозасам Наўялісам.

Кіраўнікамі Каўнаскай кансерваторыі на працягу дзесяцігоддзя былі напераменку Юозас Груодзіс і Казімерас Віктарас Банайціс.

У 1943 годзе ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі кансерваторыя была зачынена. У 1944 годзе работа Каўнаскай кансерваторыі была адноўленая, а ў 1945 годзе ў Вільні была заснавана Вільнюская кансерваторыя. У 1949 годзе дзве гэтыя навучальныя ўстановы былі аб’яднаны ў Літоўскую дзяржаўную кансерваторыю, якая працуе ў Вільні. У 1952 годзе ў кансерваторыі адкрылася акцёрскае аддзяленне. У 1989 годзе было адкрыта аддзяленне ў Каўнасе. У 1992 годзе кансерваторыя была перайменавана ў Літоўскую акадэмію музыкі, а ў 2004 годзе атрымала цяперашнюю назву.

Па стане на 1 студзеня 2005 года Акадэмія мела 1167 студэнтаў і 274 выкладчыкі.

Remove ads

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads