Валянцін Іванавіч Ермаловіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянцін Іванавіч Ермаловіч (17 сакавіка 1925, в. Малыя Навасёлкі, Койданаўскі раён, Мінская акруга, БССР — 22 снежня 2004, Магілёў, Беларусь) — акцёр. Заслужаны работнік культуры БССР (1988).

Хуткія факты Валянцін Іванавіч Ермаловіч, Дата нараджэння ...
Remove ads
Remove ads

Біяграфія

Да вайны закончыў 9 класаў Дзяржынскай СШ. У 1944 годзе мабілізаваны ў Чырвоную армію, з баямі прайшоў Заходнюю Беларусь, Польшчу, Усходнюю Прусію, Германію. Чатыры разы быў паранены. У 1944 годзе родныя атрымалі «пахавальную»[ru][1], з паведамленнем, што Валянцін Ермаловіч загінуў у верасні ў Польшчы[2].

У 1946 г. скончыў 10 класаў Дзяржынскай СШ і паступіў вучыцца ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на акцёрскі факультэт. У 1950—1956 гг. акцёр Пінскага, потым Магілёўскага абласных драматычных тэатраў. З 1956 г. выкладчык асноў рэжысуры і майстэрства акцёра Магілёўскага культурна-асветнага вучылішча. З 1978 г. рэжысёр Краснапольскага народнага тэатра Магілёўскай вобласці. Працаваў рэжысёрам многіх тэатральных калектываў.

Пры канцы 1980-х гадоў старшыняваў у мясцовай філіі асацыяцыі «Мартыралог Беларусі». Адшукаў месца пахаваньня закатаванага класіка беларускай літаратуры Цішкі Гартнага. Казаў пра рэпрэсаваную беларускую мову[1].

Remove ads

Памяць

Thumb
Мемарыяльная дошка Валянціну Ермаловічу ў Магілёве

У 1992 годзе пры Магілёўскім гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу быў створаны народны тэатр «Валянцін», названы так у гонар Ермаловіча[2].

4 верасня 2015 года на доме па вуліцы Першмайскай № 42 у Магілёве, дзе жыў Валянцін Ермаловіч, адкрыта мемарыяльная дошка[1] (граніт, бронза; скульптар Уладзімір Конанаў). На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэй Кунцэвіч, гісторык Ігар Пушкін, скульптар Уладзімір Конанаў, родныя і блізкія Валянціна Ермаловіча, прадстаўнікі тэатральных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, творчая інтэлігенцыя, моладзь, жыхары горада Магілёва[3].

У 2024 годзе імя Валянціна Ермаловіча нададзена адной з вуліц у Магілёве[4].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, 9 медалямі, Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978) і іншыя. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986), лаўрэат Усесаюзных фестываляў самадзейнай мастацкай творчасці (1988; 1991) і іншыя.

Сям’я

Браты Валянціна Ермаловіча: Мікола (1921—2000) — публіцыст і літаратуразнаўца, і Лявон (1923—2004) — партызан, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені і іншымі, пасля вайны працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads