Віктар Іванавіч Скорабагатаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Іванавіч Скорабагатаў (15 лістапада 1951, Мінск) — беларускі спявак (лірычны барытон), педагог, музычны дзеяч. Заслужаны артыст Беларусі (1982).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускую кансерваторыю (1977). 3 1977 саліст Нацыянальнага тэатра оперы Беларусі, адначасова з 1985 выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі. У 1980—1981 стажыраваўся ў тэатры «Ла Скала» (Мілан). 3 1992 мастацкі кіраўнік створанай ім «Беларускай капэлы».
Валодае лёгкім рухомым голасам яркага тэмбру. Адзін з буйнейшых камерных выканаўцаў, рэпертуар якога складаюць больш за 600 твораў айчыннай і сусветнай класікі розных гістарычных і эстэтычных кірункаў. Сярод партый нацыянальнага рэпертуару: Беларэцкі («Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана), Мефістофель («Фаўст» А. Радзівіла, опера адноўлена ў пастаноўцы В. Скорабагатава ў 1999), Бусыга («У пушчах Палесся» А. Багатырова). Іншыя ролі: Ніклаус («Казкі Гофмана» Ж. Афенбаха), Жэрмон («Травіята» Дж. Вердзі), Валянцін («Фаўст» Ш. Гуно), Малатэсуа («Дон Паскуале» Г. Даніцэці), Фігара, граф Альмавіва, Папагена («Вяселле Фігара», «Чароўная флейта» В. А. Моцарта), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Ялецкі, Анегін, Раберт («Пікавая дама», «Яўген Анегін», «Іаланта» П. Чайкоўскага), Маэстра («Маэстра капэла» Д. Чымароза). У 1988—1994 ажыццявіў першы ў беларускім выканальніцкім мастацтве праект з 10 канцэртных праграм «Анталогія беларускай вакальнай музыкі XVI—XX ст.».
З 2005 г. — рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Даследчыцкая і педагагічная дзейнасць
Даследуе старадаўнюю беларускую музыку, творчасць малавядомых беларускіх кампазітараў, у т.л. Я. Тарасевіча. Аўтар кніг па гісторыі беларускага музычнага мастацтва. Галоўны рэдактар серый нотных выданняў: «Музыка старажытных сядзібаў» і «Беларускі гістарычны нотазбор» (з 1995). Мастацкі кіраўнік штогодняга фестывалю «Адраджэнне беларускай капэлы» (з 1991).
З 1985 года выкладаў у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага (пазней Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі): з 1985 па 1987 — выкладчык, з 1987 па 1998 — старшы выкладчык, 1998—2003 — дацэнт, з 2003 па 2009 — прафесар кафедры сольных спеваў. З 2010 — прафесар кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу вакалістаў (Мінск), Міжрэспубліканскага конкурсу вакалістаў (Талін), Усесаюзнага конкурсу маладых выканаўцаў савецкай песні (Рыга; усе 1976), Усесаюзнага конкурсу імя М. Глінкі (1979; Талін), дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў (1980, Парыж), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі (1999), Дзяржаўная прэмія Беларусі (1990).
Выбраная бібліянграфія
- Зайгралі спадчынныя куранты Мн., 1998.
- Абышоўся без славы…: Кампазітар Ян Тарасевіч. Мн., 2001.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads