Віктар Антонавіч Каваленка

беларускі крытык, літаратуразнавец (1929—2001) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Антонавіч Кавале́нка[1] (21 ліпеня 1929, в. Сакаўшчына, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 17 жніўня 2001, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнавец, празаік. Доктар філалагічных навук (1978)[2]. Акадэмік НАН Беларусі (1994).

Хуткія факты Віктар Антонавіч Каваленка, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Лідскім педагагічным вучылішчы, якое закончыў у 1948 годзе. Затым скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1953). Доктар філалагічных навук (1978).

З 1958 года працаваў у Інстытуце літаратуры АН Беларусі, у 1982—1997 гадах[1] — дырэктар.

Творчасць

Аўтар кніг крытыкі і літаратуразнаўства «Пошукі і здзяйсненні» (1963), «Давер» (1967), «Прага духоўнасці» (1975), «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1977), «Жывое аблічча дзён» (1979), «Покліч жыцця» (1987) і інш., рамана «Падвышанае неба» (1975).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1981).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads