Валерый Багавеевіч Садыкаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Багавеевіч Садыкаў (нар. 6 ліпеня 1940, Казань) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1966 годзе. Працаваў старшым архітэктарам у Валгаградграмадзянпраекце. З 1971 года — старшы архітэктар, з 1977 года — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Удзельнічаў у праектаванні Музея абароны і панарамы Сталінградскай бітвы ў Валгаградзе (1971).

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: фізкультурна-аздараўленчы камбінат у парку па вул. Матусевіча (1975), стадыён «Трактар» (1980), 16-павярховы жылы дом з прадуктовым магазінам па вул. Енісейскай, інжынерна-лабараторны корпус па вул. Трасцянецкай (1985), інтэрнат для інвалідаў і састарэлых у Дражні (1986) у Мінску.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads