Віктар Мікалаевіч Мурашоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Мікалаевіч Мурашоў (руск.: Виктор Николаевич Мурашов; 27 ліпеня 1935, Кранштат, Ленінградская вобласць — 2009) — расійскі і беларускі скульптар.
Remove ads
Біяграфія
У 1950—1955 гадах навучаўся ў Сярэдняй мастацкай школе пры Інстытуце імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе, а ў 1955—1961 гадах на скульптурным факультэце Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна. Скончыў з адзнакай інстытут, накіраваны працаваць скульптарам у Цюмень. Член Саюза мастакоў СССР з 1962 года, праз год узначаліў Цюменскую арганізацыю Саюза мастакоў[1].
З 1977 года ў Беларусі[2].
Remove ads
Творчасць
Працуе ў станковай, манументальнай і мемарыяльнай скульптуры. Для творчасці характэрны лепшыя традыцыі рэалістычнага мастацтва, глыбокія партрэтныя характарыстыкі вобразаў, вытанчаная мадэліроўка і абагульненасць форм. Сярод твораў «Пецька Спічкін» (1959), «Маці» (1964)[2], «Пятроўна», «Баба Вера», «Барыс Іванавіч», «Працоўныя рэзервы», «Партрэт Кандрата Бялова», «Падсобніца» (1964), «Партрэт С. Санджыева» (1972), «Партрэт Жалтоўскага» (1975)[1], «Міша Мароз» (1978), «Генерал Карбышаў» (1984), «Народны артыст Беларусі З. Бабій» (1995), партрэты П. Яршова (1975), М. Лужаніна (1983), П. Шыянка (1984), мемарыяльныя дошкі З. Бабію, А. Кавалёву, Ф. Гахаву ў Мінску, помнікі Дз. І. Салуніну ў Беламорску (1958), Дз. Карбышаву ў Цюмені (1968; абодва Расія), помнік Піліпу Кавалёву ў Клічаве (1991) і іншыя. Аўтар барэльефа дзяржаўнага герба для Дома ўрада ў Мінску (1997)[2].
Творы захоўваюцца ў мастацкіх музеях Мінска, Масквы, Цюмені, іншых гарадоў Расіі[1].
Remove ads
Сям’я
Мае дачку Вольгу Мурашка, таксама скульптарка.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads