Валерый Рыгоравіч Чэпік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Рыгоравіч Чэпік (9 студзеня 1938, Менск) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у Белдзяржпраекце, БелНДІдзіпрасельбудзе, Мінсельбудзе, у Белкамунпраекце, Белдзіправадгасе, з 1982 года — кіраўнік сектара ў Белжылпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы: піянерлагер «Зялёны бор» у Мінскім раёне (1967), шэраг гідратэхнічных збудаванняў, інтэр’еры і абсталяванне гасцініц у Мінску, Віцебску, Пінску (1985—1986); у аўтарскім калектыве: добраўпарадкаванне і ПДП 1-й чаргі прыбярэжнай зоны возера Нарач (1961), піянерлагер «Зубраня» (1962) і дом адпачынку (1963) на воз. Нарач, праекты рэканструкцыі гістарычных цэнтраў Гродна (1970) і Віцебска (1972).
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1972).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads