ГК Друць Бялынічы

жаночыя гандбольная каманда From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Друць» — былы беларускі жаночы гандбольны клуб з горада Бялынічы.

Хуткія факты Друць, Поўная назва ...

Гісторыя

У 1976 годзе на базе Бялыніцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы трэнерам В. Ф. Кулікам была створана дзявочая гандбольная каманда. У 1980 годзе у Саратаве яна заняла трэцяе месца ў першынстве СССР сярод дабравольна-спартыўных арганізацый «Ураджай». У 1982 годзе каманда выйшла пераможцам ва ўсесаюзным спаборніцтве. Чэмпіёнкамі СССР сталі Г. П. Арахоўская, В. Г. Асіпёнак, Т. М. Кулік, Т. М. Мураўёва, Т. В. Раўкова, Л. Л. Тарасенка, С. В. Хадасевіч.

У гонар заслуг каманды гандбалістак у 1986 годзе ў Бялынічах прайшлі фінальныя спаборніцтвы на прыз клуба «Імклівы мяч»

Жаночая каманда «Друць-Белпак»  была створана ў Бялынічах у 1993 годзе. Стартавала ў другой лізе, дзе заняла першае месца і дабілася права выступаць у першай лізе першынства Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе каманда «Друць-Белпак» пад кіраўніцтвам старэйшага трэнера В. Ф. Куліка заняла трэцяе месца. У складзе каманды: Т. В. Здрук, Т. М. Вашэцькава, Л. М. Падколзіна, І. А. Кунцэвіч, С. А. Пякарская, В. І. Тапунова, С. В. Новікава, Т. В. Фаменка, Е. А. Плясунова, С. Б. Сікорская, В. М. Шараметава, начальнік каманды Л. У. Зубрыцкі.

У 1996—1997 гадах гандбалісты занялі чацвёртае месца ў першай лізе першынства Беларусі. У 1996 годзе упершыню ў гісторыі жаночага гандболу Беларусі каманда з невялікага раённага цэнтра прыняла удзел у розыгрышы еўрапейскіх гандбольных кубкаў. Каманда «Друць-Белпак» згуляла на Кубку гарадоў з камандай горада Д’ера (Венгрыя). У 1997 годзе каманда выйшла ў 1/8 фіналу Кубка гарадоў. У 1997—1998 гадах яна зноў стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі, у 1998—1999 гадах сярэбраным.

У канец 2014 года пазбыўшыся дзяржпадтрымкі і фундатараў клуб быў расфармаваны.

Remove ads

Назвы

  • Друць-Універсітэт
  • Друць-Універсітэт-ЦАР
  • Друць-Белпак-Універсітэт
  • Друць-Белпак (?-2009)
  • Друць (з 2010)

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Remove ads

Галоўныя трэнеры

  • В. Ф. Кулік (2004, 2009)
  • Сяргей Кавалёў (2010—2011)
  • Васіль Фаменка (2012)

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads