Бялынічы

горад у Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бялынічыmap
Remove ads

Бялы́нічы[3] (трансліт.: Bialyničy) — горад (з 2017[4]) у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Бялыніцкага раёна. Стаіць на рацэ Друць. За 36 км ад Магілёва, паблізу аўтамабільнай дарогі Мінск — Магілёў. За 1 км на ўсход ад гарадскога пасёлка знаходзяцца балота Няропля і тарфяное радовішча Цітаўка. Насельніцтва 10 035 чал. (2017)[5].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню згадваецца з сярэдзіны XVI ст. як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З пачатку XVII ст. уласнасць Сапегаў. У 1624 годзе Лаў Сапега заснаваў тут манастыр кармелітаў — адзін з найбагацейшых у ВКЛ. У манастыры знаходзіўся Бялыніцкі абраз Божай Маці, шанаваны хрысціянамі розных канфесій. Праз шматлікія працэсіі і паломніцтва да яе Бялынічы зваліся Беларускай Чанстаховай (абраз знік падчас Вялікай Айчыннай вайны з Магілёўскага краязнаўчага музея). У 1877—1918 гадах у будынках манастыра кармелітаў размяшчаўся праваслаўны Бялыніцкі манастыр Раства Багародзіцы.

У XVII—XVIII стст. у мястэчку дзейнічала друкарня[6].

У складзе Расійскай імперыі

Thumb
Малюнак Н. Орды

З 1772 года ў Магілёўскім павеце Расійскай імперыі. На 1773 год у мястэчку дзейнічалі тры ўніяцкія царквы (Нараджэння Маці Божай, Святога Іллі і Святога Мікалая) і каталіцкі касцёл Успення Маці Божай[7]. Пасля 1861 года — цэнтр воласці Магілёўскага павета.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бялынічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі.

У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. З ліпеня 1941 года па кастрычнік 1943 года дзейнічала група падпольшчыкаў, якая ў верасні 1943 года разграміла нямецкі гарнізон[8].

З 1924 года — цэнтр раёна. З 1938 года — гарадскі пасёлак. 26 чэрвеня 1972 года ў склад Бялынічаў уключана вёска Новы Шлях[9], у 1977 годзе — Бярозаўка і Задруцкая Слабада[10], 23 снежня 2009 года — вёска Міхайлоў[11]. З 2017 года — горад[4].

У 2020 годзе Бялынічы прымаюць Дзень беларускага пісьменства. З гэтай нагоды адноўлены аб’екты інфраструктуры, перабудаваны музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, выдадзены адмысловы святочны паштовы канверт[12].

Remove ads

Галерэя

Remove ads

Насельніцтва

  • 1785 год — 831 чал.[13]
  • 1897 год — 2215 чал.[13]
  • 1968 год — 7,3 тыс. чал.[14]
  • 1977 год — 6,6 тыс. чал.[13]
  • 1995 год — 10,7 тыс. чал.[13]
  • 2005 год — 9,9 тыс. чал.
  • 2009 год — 10 688 чал. (перапіс)
  • 2016 год — 10 220 чал.[15]
  • 2017 год — 10 035 чал.[5]

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці

  • ААТ «Бялыніцкі пратэінавы завод» — вырабляе муку мясакосную, тлушч тэхнічны і інш., знаходзіцца за межамі горада;
  • цэх па вытворчасці сыроў ААТ «Бабуліна крынка»[16].

Таксама дзейнічаюць ДЛУ «Бялыніцкі лясгас», Бялыніцкае УКП «Жылкамгас», гасцініца «Белыя ночы».

Культура

Працуюць Мастацкі музей імя Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі ў горадзе Бялынічы, дзіцячая школа мастацтваў, цэнтралізаваная бібліятэчная сетка, цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна [17].

Славутасці

Thumb
Царква ў гонар абраза Божай Маці "Бялыніцкі

Страчаная спадчына

Памятныя мясціны

  • Яўрэйскія могілкі  (ням.)
  • «Алея герояў» і брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (пахаванне 1941 года) у парку культуры і адпачынку «Ліпавы гай».

Вядомыя асобы

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads