ГЭС Тры цясніны

From Wikipedia, the free encyclopedia

ГЭС Тры цясніныmap
Remove ads

ГЭС Тры цясніны — дзеючая плаціна-ГЭС у Кітаі, якая стаіць на рацэ Янцзы паблізу горада Саньдупін у гарадской акрузе Ічан правінцыі Хубэй. Тры цясніны з’яўляецца найбуйнейшай у свеце электрастанцыяй паводле ўстаноўленай магутнасці ў 21 тысяч МВт, але другой пасля ГЭС Ітайпу ў дачыненні да выпрацоўкі электраэнергіі ў год.

Хуткія факты ГЭС Тры цясніны, Дзяржава ...

Будаўніцтва цела плаціны было завершана ў 2006 годзе. Акрамя суднападымальніка першапачаткова запланаваныя кампаненты праекта былі завершаны 30 кастрычніка 2008 года, калі 26-я турбіна пачала камерцыйную эксплуатацыю. Кожная турбіна мае магутнасць у 700 МВт[1].

Кітайскі ўрад разглядае праект як гістарычны інжынерны, сацыяльны і эканамічных поспех краіны[2], маючы ГЭС з магутнымі сучаснымі турбінамі[3], а таксама з абмежаваннем па выкіданню парніковых газаў. Тым не менш, будаўніцтва плаціны патрабавала знішчэння некаторых археалагічных і культурных аб’ектаў і выклікала перасяленне каля 1,3 мільёнаў чалавек, што прывяло да сур’ёзных экалагічныя змен, у тым ліку павышэння рызыкі апоўзняў. Плаціна была спрэчнай тэмай як у Кітаі, так і за мяжой[4].

Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. «三峡工程左右岸电站26台机组全部投入商业运行» Архівавана 9 лютага 2009.. China Three Gorges Project Corporation.
  2. «中国长江三峡工程开发总公司» Архівавана 2 кастрычніка 2011.. Ctgpc.com.cn.
  3. «中国长江三峡工程开发总公司» Архівавана 2 кастрычніка 2011.. Ctgpc.com.cn.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads