Габар Пінтэр

венгерскі каталіцкі царкоўны дзеяч, дыпламат Святога Прастола From Wikipedia, the free encyclopedia

Габар Пінтэр
Remove ads

Га́бар Пі́нтэр (венг.: Gábor Pintér; нар. 9 сакавіка 1964, Кунсентмартан, Венгрыя) — каталіцкі царкоўны дзеяч, у 2016—2019 гадах быў Апостальскім нунцыем у Беларусі.

Хуткія факты Габар Пінтэр, каталіцкі архібіскуп ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 9 сакавіка 1964 года ў невялікім мястэчку Кунсентмартан у Венгрыі.

На святара быў пасвечаны 11 чэрвеня 1988 года ў Вацкай дыяцэзіі  (руск.) (Венгрыя). Атрымаў ступень доктара тэалогіі.

З 1 ліпеня 1996 года на дыпламатычнай службе Святога Прастола. Працаваў у Гаіці, Балівіі, краінах Скандынавіі, Францыі, на Філіпінах і ў Аўстрыі (быў дарадцам Апостальскай нунцыятуры ў Вене).

13 мая 2016 Папа Рымскі Францішак прызначыў Габара Пінтэра Апостальскім нунцыем у Беларусі. Адначасова з Папа надаў яму годнасць тытулярнага архібіскупа Велбужда. Тытулярная каталіцкая архіепархія ў Велбуждзе (Dioecesis Velebusdiensis) існавала ў сярэднявеччы на тэрыторыі сучаснай Балгарыі[2].

12 лістапада 2019 года Папа Францішак прызначыў Габара Пінтэра Апостальскім Нунцыем у Гандурасе[3].

Валодае нямецкай, італьянскай, англійскай, французскай, іспанскай, крэольскай, шведскай і рускай мовамі[4].

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads