Габрыель Фарэнгейт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Габрыель Фарэнгейт
Remove ads

Даніэль Габрыель Фарэнгейт (24 мая 1686, Гданьск — 16 верасня 1736) — нямецкі фізік, інжынер і шклярнік; больш за ўсё вядомы як вынаходнік ртутнага тэрмометра і названай у яго гонар тэмпературнай шкалы.

Хуткія факты Габрыель Фарэнгейт, Род дзейнасці ...

Большую частку свайго жыцця правёў у Галандыі. Фарэнгейты былі нямецка-ганзейскай купецкай сям’ёй. Пасля смерці сваіх бацькоў Фарэнгейт некаторы час вывучаў гандлёвую справу; пазней заняўся актыўнымі даследаваннямі і эксперыментамі.

З 1717 года Даніэль шмат падарожнічаў, паспеўшы пабываць у Берліне, Гале, Лейпцыгу, Дрэздэне і Капенгагене. Падчас сваіх вандровак Даніэль пазнаёміўся з Оле Ромерам, Крысціянам Вольфам і Готфрыдам Лейбніцам.

У 1717 годзе Фарэнгейт пасяліўся ў Гаазе і заняўся шкляной справай; вырабляў барометры, вышынямеры і тэрмометры.

З 1718 года Даніэль пачаў чытаць у Амстэрдаме лекцыі па хіміі; у 1724 годзе пабываў з візітам у Англіі, дзе ў тым жа годзе быў абраны ў чальцы Каралеўскага таварыства. Памёр Фарэнгейт у Гаазе.

Сваю знакамітую шкалу тэмпературы Даніэль апісаў у 1724 годзе.

Remove ads

Зноскі

  1. Daniel Gabriel Fahrenheit // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Daniel Gabriel Fahrenheit // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Daniel Gabriël Fahrenheit // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1868372'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads