Газатурбінная ўстаноўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Газатурбінная ўстаноўка (ГТУ), газатурбінны рухавік — цеплавы рухавік, рабочае цела якога ўвесь цыкл знаходзіцца ў газападобным стане. Рабочае цела сціскаецца ў кампрэсары, награваецца і пашыраецца ў газавай турбіне, дзе выпрацоўвае механічную энергію.


ГТУ бываюць адкрытага і закрытага (замкнутага) тыпу. У адкрытых ГТУ рабочым целам з’яўляецца паветра, якое паступае з атмасферы, за кошт яго адбываецца спальванне паліва ў камеры згарання і атрыманыя газы пасля турбіны адводзяцца ў атмасферу. У закрытых ГТУ рабочым целам можа з’яўляцца любы газ, які цыркуліруе па замкнёнаму контуру, і цеплыня да якога падводзіцца і адводзіцца ў спецыяльных цеплаабменніках. Найбольш распаўсюджаны адкрытыя ГТУ.
Для ГТУ закрытага тыпу можа выкарыстоўвацца любое паліва. Для адкрытых — газападобнае або высакаякаснае вадкаснае; вугаль ці іншае цвёрдае паліва могуць выкарыстоўвацца ў іх толькі пасля папярэдняй газіфікацыі.
ГТУ могуць быць простымі і складанымі. Цыкл простых ГТУ складаецца са сціскання рабочага цела, падводу да яго цеплыні, расшырэння яго ў турбіне і адводу цеплыні (гл. Тэрмадынамічны цыкл Брайтана). Складаныя ГТУ могуць мець шматступеньчаты кампрэсар, некалькі турбін, або камер згарання.
ГТУ выкарыстоўваюцца на транспарце (часцей у авіяцыі), для выпрацоўкі электраэнергіі (газатурбінная цеплаэлектрастанцыя), на газакампрэсарных станцыях. ГТУ выкарыстоўваюцца і на АЭС з газавымі рэактарамі, якія, аднак, не атрымалі шырокага распаўсюду.
ГТУ, якія выкарыстоўваюцца ў энергетыцы, маюць ніжэйшы ККДз, чым на паратурбінных электрастанцыях, акрамя гэтага яны, у асноўным, пакуль могуць спажываць толькі адносна дарагое паліва (прыродны газ, дызельнае паліва і г.д.). Але іх кошт ніжэйшы, да таго ж яны больш манеўраныя, чым паратурбінныя электрастанцыі. Таму газатурбінныя электрастанцыі звычайна выкарыстоўваюць як пікавыя крыніцы энергіі.
Пасля газавай турбіны газы маюць даволі высокую тэмпературу, таму іх можна выкарыстоўваць у камбінаваных устаноўках: атрымліваецца пара, якая ідзе потым у паравую турбіну. Сумарны ККДз такіх установак можа дасягаць 60 % (хаця ККДз саміх ГТУ звычайна не перавышае 40 %). Таксама выхлапныя газы могуць выкарыстоўваць для нагрэву вады або атрымання пары (ГТУ-ЦЭЦ) ці для іншых мэтаў (ГТУ-ЦЭЦ).
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads