Гайненскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Га́йненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лагаза. Размешчаны ў цэнтры раёна.

Хуткія факты Гайненскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гайненскі (Гаінскі) сельсавет складзе Лагойскага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гайна (Стара-Гайна). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Слабадскога сельсавета[2]. 14 красавіка 1959 года ў склад Янушкавіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Айнаравічы, Альхоўка і Бухнавічы)[3]. 24 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Коранскага сельсавета, у склад новаўтворанага Лагазінскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Загор’е, Заельнік, Зялёны Сад, Лагаза, Новае Гарадзішча, Старое Гарадзішча і Сялец)[4]. 4 сакавіка 2008 года вёска Гайна, цэнтр сельсавета, атрымала статус аграгарадка. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лагазінскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Беланы, Дабрэнева, Зялёны Сад, Кузевічы, Лагаза, Малінаўка, Медухава, Новае Гарадзішча, Новае Жыццё, Селішча, Старое Гарадзішча, Сыраеўшчына і Сялец)[5]. Не пазней за 2018 год цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лагаза.

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (25 населеных пунктаў) — 1649 чалавек[6], з іх 95,2 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (38 населеных пунктаў) — 2467 чалавек[8].

Інфраструктура

Сельгаспрадпрыемствы:

  • РУП «МТЗ» СГЦ «Гайна»;
  • філіял «Беланы» УПБКХП ААТ «Мінскхлебапрадукт»;
  • ТАА «Істэрн-Шып», КСУП «Спадарожнік-Агра».

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads