Янушкавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яну́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Янушкавічы. Размешчаны на паўночным усходзе раёна.

Хуткія факты Янушкавіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лагойскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бясядскага сельсавета[1]. 14 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Калачоўскага сельсавета (20 населеных пунктаў: Аскрышына, Бабры, Барыскі, Вяпраты, Дашкі, Дзяніскі, Жабічы, Казлеўшчына, Калачы, Крамянец, Малыя Бясяды, Мачулішча, Мышкавічы, Мышыцы, Падваране, Панышы, Паўляняты, Рацькавічы, Селішча і Трусавічы), у склад сельсавета з Гайненскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Айнаравічы, Альхоўка і Бухнавічы)[2]. 11 ліпеня 2014 года на тэрыторыі сельсавета была ўтворана вёска Губенічы[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (37 населеных пунктаў) — 1676 чалавек[4], з іх 95,9 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,4 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (38 населеных пунктаў) — 1369 чалавек[6].

Сельгаспрадпрыемствы:

  • ТАА «СНБ-АГРА»;
  • ЗТАА «Істэрн-Шып».
Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads